Тырговішцкая вобласць (балг.: Област Търговище) — вобласць на поўначы Балгарыі.
Адміністрацыйны цэнтр — горад Тырговіштэ. Насельніцтва вобласці — 120 818 жыхара (2011)[1]. Плошча тэрыторыі займанай вобласцю 2710,4 км² (1,8 % ад тэрыторыі Балгарыі)[2].
На паўночным захадзе мяжуе з Русенскай вобласцю, на паўночным усходзе з Разградскай вобласцю, на ўсходзе з Шуменскай вобласцю, на поўдні са Слівенскай вобласцю і на захадзе — з Велікатырнаўскай вобласцю.
У вобласці акрамя Тырговіштэ, ёсць яшчэ 4 гарады — Антонава, Амуртаг, Апака і Попава. Усяго на тэрыторыі Тырговішцкай вобласці размешчаны 196 населеных пунктаў[2] (гл. населеныя пункты Тырговішцкай вобласці).
Адміністрацыйна вобласць падзелена на пяць абшчын:
Этнічныя групы (2011) | ||||
---|---|---|---|---|
Этнічная група | Працэнт | |||
Балгары | 54.6% | |||
Туркі | 35.8% | |||
Цыгане | 7.3% | |||
Іншыя | 2.3% | |||
Тырговішцкая вобласць на Вікісховішчы |