wd wp Пошук:

Тыгран Геворгавіч Марцірасян

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Марцірасян.

Тыгран Геворгавіч Марцірасян (арм.: Տիգրան Գ. Մարտիրոսյան; нар. 9 чэрвеня 1988 у Ленінакане, Армянская ССР) — армянскі цяжкаатлет, шматразовы чэмпіён Арменіі, трохразовы чэмпіён Еўропы (2008, 2010, 2015), чэмпіён свету (2010), прызёр Алімпійскіх гульняў (2008). Заслужаны майстар спорту Арменіі (2009).

Біяграфія

Тыгран Марцірасян нарадзіўся ў сям’і вядомага ў Арменіі цяжкаатлета Геворга Марцірасяна. У 1999 годзе пасля смерці бацькі ён пачаў займацца цяжкай атлетыкай пад кіраўніцтвам Ашота Мхітарана.

У 2003 годзе стаў прызёрам чэмпіянату Еўропы сярод юнакоў, а ў 2004 годзе – пераможцам гэтых спаборніцтваў. У тым жа годзе ён заваяваў залаты медаль чэмпіянату Еўропы сярод юніёраў, а ў 2005 годзе паўтарыў гэты поспех. З 2006 года пачаў выступаць у сталых спаборніцтвах. У 2007 годзе стаў срэбным прызёрам чэмпіянату Еўропы ў Страсбургу, а ў 2008 годзе перамог на чэмпіянаце Еўропы ў Ліньяна і заваяваў бронзавы медаль Алімпійскіх гульняў у Пекіне. У 2009 годзе Тыгран Марцірасян перайшоў у цяжэйшую вагавую катэгорыю. Дэбютаваўшы ў ёй на чэмпіянаце свету ў Кані, заняў другое месца, прайграўшы толькі кітайцу Лю Сяацзюню. У 2010 годзе стаў чэмпіёнам Еўропы, упэўнена перамогшы ў абаіх практыкаваннях, а на чэмпіянаце свету ў Антальі змог узяць рэванш у кітайскага атлета і заваяваць званне чэмпіёна свету. Гэты поспех ён прысвяціў памяці свайго трэнера Ашота Мхітарана, які раптоўна сканаў за некалькі месяцаў да турніру[2]. Тыгран Марцірасян увайшоў у гісторыю як першы спартсмен, які выйграў залаты медаль чэмпіянату свету па цяжкай атлетыцы сярод мужчын пад сцягам Арменіі[3]. Федэрацыя спартыўных журналістаў Арменіі прызнала яго лепшым спартсменам краіны 2010 года[4].

Зноскі

  1. (unspecified title) Праверана 26 красавіка 2022.
  2. Тигран Мартиросян посвятил свою победу скончавшемуся тренеру Ашоту Мхитаряну
  3. Да Тыграна Марцірасяна апошнім армянскім атлетам, які ставаў чэмпіёнам свету па цяжкай атлетыцы сярод мужчын, быў Ісраел Мілітасян. Ён заваяваў гэта званне ў 1989 годзе яшчэ да здабыцця Арменіяй незалежнасці. У 2009 годзе Назелі Аўдалян стала чэмпіёнкай свету па цяжкай атлетыкі сярод жанчын.
  4. Лауреаты спортивной Армении 2010 Архівавана 16 снежня 2014.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (15):
Катэгорыя·Бронзавыя прызёры летніх Алімпійскіх гульняў 2008 года
Катэгорыя·Чэмпіёны свету па цяжкай атлетыцы
Катэгорыя·Спартсмены паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Чэмпіёны Еўропы па цяжкай атлетыцы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1988 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Гюмры
Катэгорыя·Цяжкаатлеты на летніх Алімпійскіх гульнях 2008 года
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Нарадзіліся 9 чэрвеня
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з непрацоўнымі спасылкамі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «Імя Прозвішча»