wd wp Пошук:

Тыверый III

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых людзей з імем Тыверый.

Тыве́рый III (грэч.: Τιβέριος Γ’ ο Αψίμαρος; памёр у 706) — візантыйскі імператар, які кіраваў у 698—705 гадах.

Сапраўднае імя Тыверыя — Апсімар. Ён быў архонтам Курыкіёцкай арміі, якая знаходзілася ў вобласці ківерыётаў. Разам з войскам патрыкія Іаана ён удзельнічаў у 698 годзе ў няўдалым для візантыйцаў паходзе на Карфаген. Калі візантыйскі флот пасля паражэння накіроўваўся назад, на востраве Крыт архонты разам з масай салдатаў паднялі паўстанне. Яны сталі ганьбаваць імператара Лявонція, адступіліся ад яго, і пад імем Тыверыя абвясцілі Апсімара новым імператарам.

Тым часам сталіца імперыі, Канстанцінопаль, была абхоплена заразнай хваробай. Тыверый з флотам адправіўся да горада і прыстаў у Сікі. Праз некаторы час ён падкупіў вартаўнікоў на сцяне Влахернаў і іх архонтаў і праз іх захапіў горад. Зрынутаму Лявонцію ён загадаў адрэзаць нос і кінуў таго ў Дэлмацкі манастыр (Нікіфар: 698).

У 705 годзе ўлада над імперыяй вярнуў сабе Юстыніян II. У дзень свайго трыумфу ён загадаў з ганьбай правесці Тыверыя і Лявонція па вуліцах Канстанцінопаля, а затым, у час конскіх рысталішчаў, седзячы, таптаў іх шыі нагамі. Нарэшце, удосталь паздзекаваўшыся, Юстыніян загадаў абодвух абезгаловіць на Сабачым рынку (Феафан: 698).

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (11):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Візантыйскія імператары VII стагоддзя
Катэгорыя·Памерлі ў 705 годзе
Катэгорыя·Візантыйскія імператары VIII стагоддзя
Катэгорыя·Нарадзіліся ў VII стагоддзі
Катэгорыя·Пакараныя смерцю манархі
Катэгорыя·Зрынутыя манархі
Катэгорыя·Памерлі ў Канстанцінопалі (Візантыйская імперыя)
Катэгорыя·Пакараныя смерцю ў VIII стагоддзі
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Памерлі ў 706 годзе