wd wp Пошук:

Туі Маліла

Муміфікаванае цела чарапахі (2003)

Туі Маліла (англ.: Tu’i Malila; каля 1777 — 19 мая 1965) — мадагаскарская прамяністая чарапаха, якую каралеўскай сям’і Тонга падарыў Джэймс Кук[1]. Чарапаха-доўгажыхар.

Яе імя на танганскай мове азначае «Кароль Маліла». Туі Маліла вылупілася каля 1777 і была падораная каралеўскай сям’і капітанам Джэймсам Кукам падчас яго візіту ў Тонга ў ліпені 1777 года[2]. Паводле іншых звестак Джордж Тупоу I, першы кароль і заснавальнік каралеўства, атрымаў яе ад каманды карабля, які прыстаў да берагоў астравоў Хаапай у першай палове XIX стагоддзя[3].

Туі Маліла заставалася ў каралеўскай сям’і да самай смерці 19 мая 1965. Узрост чарапахі на той час ацэньваўся як прыкладна 188 гадоў.[4] Туі Маліла была адной з першых жывёл, якую паказалі каралеве Лізавеце II падчас яе афіцыйнага візіту на Тонга ў 1953 годзе.[5]

У Танганскім нацыянальным цэнтры на востраве Тангатапу захоўваецца муміфікаванае цела чарапахі.[6]

Пра яе было напісана апавяданне «Чарапаха для каралевы Тонга», выдадзенае ў 2002 годзе[7].

Зноскі

  1. Tu’i Malila(нявызн.) . Праверана 12 сакавіка 2015 года.
  2. Captain Cook Timeline - Third Voyage 1776 - 1780(нявызн.). Captain Cook Birthplace Museum. Праверана 12 сакавіка 2015 года.
  3. Slevin, Joseph R. [An account of the reptiles inhabiting the Galápagos Islands](нявызн.) . New York Zoological Society / Bulletin. New York Zoological Society (January/February, 1935). Праверана 12 сакавіка 2015 года.
  4. Tortoise Believed to Have Been Owned by Darwin Dies at 176(нявызн.) . www.foxnews.com. Праверана 12 сакавіка 2015 года.
  5. “The Royal Tour” by Neil Ferrier - Printed in U.K. 1954(нявызн.)  (недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 29 жніўня 2014. Праверана 12 сакавіка 2015 года.
  6. Joan Robb and E. G. Turbott TU’I MALILA, “COOK’S TORTOISE”(нявызн.) . Auckland War Memorial Museum (17 грудня 1971 року). Праверана 12 березня 2015 року.
  7. Whitty, Julia A Tortoise for the Queen of Tonga(нявызн.) . Mariner Books. Праверана 12 березня 2015 року.
Тэмы гэтай старонкі (4):
Катэгорыя·Тонга
Катэгорыя·Вядомыя чарапахі
Катэгорыя·Старонкі з няправільным сінтаксісам спасылак на крыніцы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Ізаляваныя артыкулы/сірата0