wd wp Пошук:

Турыстычны рэгіён Кымгансан

Турыстычны рэгіён Кымгансан (кар. 금강산관광지구, 金剛山觀光地區) — спецыяльны адміністрацыйны рэгіён ў КНДР. Быў заснаваны ў 2002 годзе для прыняцця патоку паўднёвакарэйскіх турыстаў у горы Кымгансан («Алмазныя горы»). Плошча рэгіёну — 530 км².

Горны хрыбет Кымгансан

Гісторыя

З 1998 года турыстам з Паўднёвай Карэі было дазволена наведваць Кымгансан. Першы круізны карабель адправіўся ў рэгіён 18 лістапада 1998 года.[1] З тых часоў сталі арганізоўвацца аўтобусныя туры. У 2002 годзе, пасля двухбаковых перамоваў, раён вакол гор аддзяліўся ад правінцыі Канвондо, утварыўшы асобную адміністрацыйную адзінку, што адрозніваецца больш мяккімі, у параўнанні з астатняй Паўночнай Карэяй, законамі. Пасля інцыдэнту 2008 года доступ паўднёвакарэйскіх турыстаў быў зачынены па ініцыятыве Сеула, а ў 2010 годзе Пхеньян абвясціў аб самастойным кіраванні рэгіёнам[2]. У 2013 годзе тэма курорта Кымгансан пазначалася як адна з найважнейшых на перамовах паміж КНДР і Рэспублікай Карэя падчас карэйскага крызісу, а 11 чэрвеня было абвешчана аб допуску замежных інвестараў з гарантыямі бяспекі[3].

У 2019 годзе Кім Чэн Ын раскрытыкаваў паўднёвакарэйскія збудаванні, якія знаходзяцца ў курортнай зоне, і распарадзіўся дэмантаваць, пабудаванае паўднёвакарэйскім бокам, папярэдне ўзгадніўшы гэта з Сеулам. Узамен будуць пабудаваны сучасныя ўстановы, гарманізаваныя з прыродным ландшафтам[4].

Інцыдэнты

Затрыманне на адзін тыдзень турыста ў 1999 годзе і забойства турысткі ў 2008 годзе, што выклікала спыненне турыстычнай актыўнасці на адзін год.[1]

Гл. таксама

Зноскі

  1. 1 2 Kim InSung, Karin Lee. Mt. Kumgang and Inter-Korean Relations(англ.)  (10 лістапада 2009). Архівавана з першакрыніцы 17 жніўня 2012. Праверана 4 жніўня 2012.
  2. КНДР присвоила себе совместный с Южной Кореей курорт (нявызн.). Lenta.ru (23 апреля 2010). Праверана 13 жніўня 2010.
  3. КНДР построит туристический курорт в горах Кымгансан | РИА Новости
  4. Ким Чен Ын решил развивать туризм в горах Кымгансан без Южной Кореи (нявызн.) (23 кастрычніка 2019). Праверана 3 студзеня 2020.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (5):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Спецыяльныя адміністрацыйныя рэгіёны Паўночнай Карэі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Шаблон «Вонкавыя спасылкі» пусты
Катэгорыя·Турызм у Паўночнай Карэі
Катэгорыя·Паўночная Карэя