wd wp Пошук:

Турызм у Венгрыі

Вароты герояў у Веспрэме

Турызм у Венгрыі славіцца багатай гісторыяй.[1] Венгрыя стала трынаццатай па турыстычнай наведвальнасці краінай свету ў 2002 годзе[2]. У 2004 і 2005 годзе колькасць турыстаў, якія прыязджаюць у краіну, павялічылася на 7 працэнтаў.[3] 98 працэнтаў турыстаў складаюць жыхары еўрапейскіх краін, большай часткай — Аўстрыі, Германіі і Славакіі.[1] Турыстычны сезон Венгрыі доўжыцца з красавіка па кастрычнік. У ліпені і жніўні назіраецца пік турыстычнай актыўнасці.[1] Самым папулярным месцам Венгрыі для турыстаў з’яўляецца Будапешт.[2]

Турызм у Будапешце

Будапешт стаў адным з самых папулярных гарадоў цэнтральнай Еўропы сярод турыстаў у 90-я гады. Славутасці горада ўключаюць у сябе замак Буда, у якім размешчана некалькі музеяў і помнікаў архітэктуры: Венгерская нацыянальная галерэя, Музей гісторыі Будапешта, Царква Святога Мацьяша(руск.) бел.[4], Рыбацкі бастыён(руск.) бел., Палац Шандара і іншыя. Карыстаюцца папулярнасцю Будынак венгерскага парламента і парк Варашлігет.[1] У горадзе размешчана мноства музеяў і тэатраў.[4] Замак Буда, набярэжныя Дуная і Праспект Андраш з’яўляюцца аб’ектам Сусветнай спадчыны ЮНЕСКА.[5]

У Венгрыі знаходзіцца каля 1300 геатэрмальных крыніц, якія выкарыстоўваюцца для лячэння і рэлаксацыі з часоў Рымскай Імперыі. Рымляне будавалі свае лазні на беразе Дуная яшчэ ў I стагоддзі н. э. [6] Больш за 30000 кубічных метраў мінеральнай вады тэмпературай ад 21° да 76 °C працякаюць з 118 тэрмальных крыніц на тэрыторыі Будапешта [7].[5][8] Лазні Будапешта, пабудаваныя ў розныя гістарычныя эпохі, прапануюць турыстам паслугі лячэння, масаж і спа-працэдуры[7][8].

Пад Будапештам знаходзіцца каля 200 пячор, некаторыя з якіх адкрыты для турыстаў. [9] Сталакцітавая пячора Палволгі (Pálvölgy) — вялікі займальны лабірынт, адкрыты ў пачатку XX стагоддзя. Гэта самая вялікая пячорная сістэма пагоркаў Буда.[10] Іншая пячора — Землохегі (Szemlohegy) — характэрная прыгожымі сценамі, пакрытымі мінеральнымі солямі і чыстым паветрам.[11] Пячора Маціяс (Matyas), якая знаходзіцца на ўскраіне горада, складаецца з практычна непраходных праходаў, прыцягвае аматараў экстрэмальнага турызму.[12]

Возера Балатон

Рэгіянальны турызм

Возера Балатон — самае вялікае прэснаводнае возера цэнтральнай Еўропы. Гэта други па папулярнасці напрамак турызму ў Венгрыі. У 1994 на возеры пабывала 2.5 мільёнаў турыстаў.[13][14] Іншымі напрамкамі рэгіянальнага турызму з’яўляюцца спа курорты, актыўны адпачынак і культурныя славутасці.[15]У Венгрыі створана каля 400 пляцовак для кемпінгу(руск.) бел..[16] Пракладзена больш за 2500 км веласіпедных трас.[17] Таксама асаблівай папулярнасцю карыстаюцца рыбалка, назіранне за птушкамі, [18] верхавая язда і паляванне.[19]

Зноскі

  1. 1 2 3 4 Hudman, Lloyd E.; Eva H. Essa, Richard H. Jackson (2002). Geography of Travel & Tourism. Thomson Delmar Learning. pp. 284–285. ISBN 0766832562. http://books.google.com/books?id=MyGjpyNAur0C.
  2. 1 2 Hall, Derek R. (2004). tourism and Transition: Gouvernanse, Transformation and Development. CABI Publishing. pp. 74. ISBN 0851997481. http://books.google.com/books?id=VWsb148C1zAC.
  3. Lyman, Rick. Budapest Is Stealing Some of Prague’s Spotlight (нявызн.) (3 верасня 2006).
  4. 1 2 Bachmann, Helena. Beauty and the Feast (нявызн.), Time (18 сакавіка 2002). Праверана 24 мая 2008. Архівавана 9 кастрычніка 2008.
  5. 1 2 Sights (нявызн.) (недаступная спасылка). Budapest Tourism Office. Архівавана з першакрыніцы 25 лістапада 2005. Праверана 24 мая 2008.
  6. Schweizer, Kristen. Hungary: ‘Mediterran’ thermal spa water park (нявызн.), The Seattle Times (6 сакавіка 2004).
  7. 1 2 Fallon, Steve (2003). Budapest: Steaming Special section on the Thermal Baths. Lonely Planet. pp. 97. ISBN 1864503564. http://books.google.ie/books?id=3wCiLFHUZmYC.
  8. 1 2 Krezinger, Szonja. Your tour guide to Budapesy (нявызн.), Metro World News (24 мая 2008).(недаступная спасылка)
  9. Swanson, Brandon. Digging the way to a new market (нявызн.), The Prague Post (5 чэрвеня 2006). Праверана 24 мая 2008.
  10. Hebbert, Charles (2002). The Rough Guide to Budapest. Rough Guides. pp. 66–67. ISBN 1858288894. http://books.google.ie/books?id=H1Z5H9WdqRcC.
  11. Hebbert, Charles (2002). The Rough Guide to Budapest. Rough Guides. pp. 68. ISBN 1858288894. http://books.google.ie/books?id=H1Z5H9WdqRcC.
  12. Bowes, Gemma. 20 Urban adventures (нявызн.), The Guardian (26 лютага 2006). Праверана 24 мая 2008.
  13. Lake Balaton (нявызн.). Encyclopædia Britannica. Архівавана з першакрыніцы 29 красавіка 2012. Праверана 24 мая 2008.
  14. Hall, Derek (2003). Tourism and Sustainable Community Development. Routledge. pp. 39. ISBN 0415309158. http://books.google.ie/books?id=gWpeoeQ4Pn8C.
  15. Boniface, Brian G.; Christopher P. Cooper (2005). Worldwide Destinations: The Geography of Travel and Tourism. Butterworth-Heinemann. pp. 210. ISBN 0750659971. https://archive.org/details/worldwidedestina0000boni.
  16. Johnstone, Sarah (2005). Europe on a Shoestring. Lonely Planet. pp. 585. ISBN 1740597796. http://books.google.ie/books?id=vwy8tk9UUMEC.
  17. Johnstone, Sarah (2005). Europe on a Shoestring. Lonely Planet. pp. 586. ISBN 1740597796. http://books.google.ie/books?id=vwy8tk9UUMEC.
  18. Fallon, Steve; Neal Bedford (2003). Hungary. Lonely Planet. pp. 55. ISBN 1740591526. http://books.google.ie/books?id=FfkOpHEUGA0C.
  19. Fallon, Steve; Neal Bedford (2003). Hungary. Lonely Planet. pp. 56. ISBN 1740591526. http://books.google.ie/books?id=FfkOpHEUGA0C.
Тэмы гэтай старонкі (4):
Катэгорыя·Турызм у Венгрыі
Катэгорыя·Старонкі з няправільным сінтаксісам спасылак на крыніцы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з непрацоўнымі спасылкамі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Запыты на пераклад з рускай