wd wp Пошук:

Турфанская ўпадзіна

Турфанская ўпадзіна[1] — тэктанічная ўпадзіна, знаходзіцца на тэрыторыі Сіньцзян-Уйгурскага аўтаномнага раёна Кітая. Абсалютная вышыня паверхні Зямлі тут дасягае −154 м. Упадзіна з’яўляецца самым нізкім пунктам Усходняй Азіі і трэцяй па глыбіні ў свеце пасля катлавіны Мёртвага мора і возера Асаль.

У паўночнай частцы катлавіны знаходзіцца горад-аазіс Турфан, а прыкладна за 180 км на паўночны захад размешчана сталіца аўтаномнага раёна горад Урумчы. У цэнтральнай частцы ўпадзіны захаваліся разваліны старажытнага горада Гаачан.

Зноскі

  1. Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш.. — Мн.: БелЭн, 1999. — Т. 8: Канто — Кулі. — 576 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0144-3 (т. 8), ISBN 985-11-0035-8. — карта Кітая
Тэмы гэтай старонкі (7):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без нумароў старонак
Катэгорыя·Упадзіны
Катэгорыя·Сухія вобласці ніжэй узроўня мора
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без назвы артыкула
Катэгорыя·Геаграфія Кітая
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без аўтара
Катэгорыя·Сіньцзян-Уйгурскі аўтаномны раён