Турма для белых мядзведзяў (англ.: Polar Bear Holding Facility) — спецыяльнае збудаванне, пабудаванае ў канадскім горадзе Чэрчыл, правінцыі Манітоба, для знаходжання асобін белых мядзведзяў, якія прадстаўляюць пагрозу для насельніцтва.
Раней белых мядзведзяў, якія ўяўлялі небяспеку, адстрэльвалі. У 1982 годзе (па іншых дадзеных — у 1983 годзе, пасля таго, як прама на вуліцах горада чалавек быў забіты мядзведзем) на месцы былой ваеннай базы, у будынку, які афіцыйна завецца «Дом нумар D-20», упершыню размясцілі падобнае памяшканне[1][2]. Але калі раней гэты будынак быў моргам для загінулых ваенных, цяпер у ім змяшчаюць мядзведзяў жывымі[3].
Першапачаткова турма складалася з 20 клетак, у якія змяшчаліся 16 асобін-адзіночак і 4 сямейныя групы. Тэрмін знаходжання ў заключэнні можа складаць ад 2 да 30 дзён, аднак калі некаторых асобін ловяць ужо не ў першы раз, то гэты тэрмін можа быць павялічаны. Сутнасць усяго метаду складаецца ў тым, каб у мядзведзяў сфарміравалася пачуцце небяспекі набліжэння к гораду, таму ў час знаходжання ў заключэнні жывёлам даюць толькі ваду.
Пры злове небяспечнай асобіны мядзведзя пазбаўляецца магчымасці рухацца з дапамогай транквілізатару і атрымлівае яркую пазнаку на карку. Выпускаюць мядзведзяў бліжэй да зімы, калі льды ўжо замярзаюць на акваторыі Гудзонава заліва, пры гэтым іх зноў транквілізуюць і транспартуюць як мага далей ад горада пры дапамозе верталёта[4].
У апошні час турма для белых мядзведзяў была пашырана, цяпер у ёй маецца ўжо 28 камер. Тым не менш, жыхары Чэрчыла ўсё яшчэ вымушаныя быць асцярожнымі. Распавядалася, што ў летнія месяцы наваколлі горада наведвае да 1000 белых мядзведзяў. Асноўная прычына заключаецца ў тым, што падчас раставання льдоў мядзведзі пазбаўленыя магчымасці паляваць на сваю асноўную здабычу — цюленяў, і ад пакут голадам ствараюць пагрозу жыхарам мястэчка[5].
Таксама ў нашы дні каля Гудзонава заліва і ракі Чэрчыл(руск.) бел. расстаўлены папераджальныя знакі «Асцярожна, белыя мядзведзі!» (англ.: «Polar Bear Alert»), а жыхар горада, які ўбачыў дзе-небудзь белага мядзведзя, можа звярнуцца ў спецыяльную службу, пасля чаго жывёла падвяргаецца лоўлі з боку супрацоўнікаў Міністэрства прыродных рэсурсаў.