Туркіўскі раён[1] (укр.: Турківський район) — адміністрацыйная адзінка ў складзе Львоўскай вобласці Украіны. Адміністрацыйны цэнтр — Турка.
Утвораны ў 1939 годзе. Насельніцтва раёна на 1 лютага 2015 года складае 50278 чалавек, плошча — 1193 км².
Тэрыторыя раёна адміністрацыйна складаецца з 1 гарадскога, 1 пасялковага і 31 сельскага саветаў.
На тэрыторыі раёна размешчаны 1 горад раённага значэння, 1 пасёлак гарадскога тыпу і 65 сёлаў.