wd wp Пошук:

Тура Бергер

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Бергер.

Ту́ра Бе́ргер (нарв.: Tora Berger, нар. 18 сакавіка 1981, Рынгерыке, Бускеруд) — нарвежская біятланістка, алімпійская чэмпіёнка, васьміразовая чэмпіёнка свету і шматразовы прызёр чэмпіянатаў свету.

Кар’ера

Тура Бергер з 8 гадоў пачала займацца лыжнымі гонкамі, але затым перайшла ў біятлон. У сезоне 1999/2000 юная Тура выйграла першы медаль чэмпіянату Еўропы сярод юніёраў, а затым і першы медаль чэмпіянату свету сярод юніёраў. У наступным сезоне яе вынікі крыху знізіліся, таму пасля заканчэння выступленняў сярод юніёраў яна перабралася ў Кубак Еўропы. Набраўшыся вопыту, Тура Бергер дэбютуе ў Кубку свету ў сезоне 2001/2002. Аднак ні хуткасць, ні стральба Туры не дазваляюць прэтэндаваць на высокія пазіцыі. Упарта працуючы над стральбой, у сезоне 2004/2005 яна дамагаецца пэўных вынікаў, у ліку якіх можна назваць яе перыядычнае трапленне ў дваццатку лепшых на спаборніцтвах этапа Кубка свету, два подыўма на этапе ў Турыне, семнаццатае месца ў агульным заліку Кубка свету. У 2006 годзе Тура Бергер упершыню заваёўвае медаль чэмпіянату свету, а праз год — яшчэ два медалі.

На Алімпіядзе ў Ванкуверы Тура Бергер заваявала золата ў індывідуальнай гонцы. Гэтая ўзнагарода стала першым залатым алімпійскім медалём у нарвежскім жаночым біятлоне. Але неспадзявана гэты медаль апынуўся таксама 100-й залатым медалём у гісторыі алімпійскай зборнай Нарвегіі.

На першым этапе Кубка свету па лыжных гонках 2011/2012 года ў нарвежскім Шушэне стала чацвёртай у гонцы на 10 км вольным стылем,[1] а таксама дапамагла другому складу зборнай Нарвегіі заняць другую пазіцыю ў эстафеце, прычым яе час стаў другім па хуткасці на каньковых этапах гонкі ўслед за вынікам шведкі Шарлот Калы.[2]

На чэмпіянаце свету па біятлоне 2012 года ў Рупольдынгу выйграла ў індывідуальнай гонцы сваю першы асабісты залаты медаль.

Сезон 2012/2013 Тура пачала з перамогі ў змешанай эстафеце і срэбра ў спрынце. Аднак затым ёй не было роўных у індывідуальнай гонцы спрынце і гонцы пераследу ў Эстэрсундзе. Акрамя таго, шмат у чым дзякуючы ёй, нарвежкі перамаглі ў эстафеце. І завершылася ўсё срэбрам мас-старту. Такім чынам, Тура правяла цудоўны Чэмпіянат Свету, выйграўшы ў кожнай гонцы медаль.

Дасягнення

Тура Бергер з’яўляецца адзінай біятланісткай ў свеце, якая заваявала медалі на ўсіх гонках чэмпіянату свету.

У 2012 годзе Нарвежскай асацыяцыяй спартыўных журналістаў Тура Бергер прызнана «Спартсменкай года» ў Нарвегіі, стаўшы першай у краіне жанчынай-біятланісткай, якая ўдастоілася падобнай узнагароды.[3]

На чэмпіянаце свету 2013 у чэшскім Нове-Места-на-Мораве паўтарыла дасягненне сваёй суайчынніцы Ліў-Грэце Пуарэ, выйграўшы 4 залатыя медалі на адным чэмпіянаце, стаўшы васьміразовай чэмпіёнкай свету. На этапе Кубка свету ў Сочы (2013) паўтарыла сусветны рэкорд Магдалены Форсберг па колькасці подыумаў запар у асабістых гонках на этапах Кубка свету (10 подыумаў). А калі ўлічваць эстафеты (12 подыумаў), то і перасягнула Магдалену.

Па агульнай колькасці подыумаў за адзін сезон (19) паўтарыла дасягненне Магдалены Форсберг.

З’яўляецца адзінай у свеце біятланісткай, якая заваявала ўсе Крыштальныя глобусы ў адным сезоне — Вялікі крыштальны глобус, чатыры малыя ў асабістых спаборніцтвах і два малых у складзе нацыянальнай зборнай у заліку эстафет (сезон 2012/2013). У гэтым жа сезоне жаночая зборная Нарвегіі на чале з Турай Бергер стала ўладальніцай Кубка нацый. Туры Бергер належыць рэкорд па колькасці набраных ачкоў у адным кубкавым сезоне — 1234 ачкі ў сезоне 2012/2013.

Асабістае жыццё

Тура Бергер — малодшая сястра нарвежскага лыжніка і біятланіста Ларса Бергера.

19 чэрвеня 2010 года адбыўся шлюб алімпійскай чэмпіёнкі Туры Бергер і Тронда Тэўдаля, з якім яна знаёма больш за 10 гадоў. Урачыстая цырымонія прайшла ў царкве Лес’і.

У 2009 годзе ў Туры быў дыягнаставаны рак скуры.[4] Спартсменцы прыйшлося перанесці аперацыю. Дзякуючы таму, што хвароба была выяўлена ў пачатку свайго развіцця, Тура Бергер змагла выздаравець. Больш за тое, з такім дыягназам яна не спыняла сваю спартыўную кар’еру, паспяхова выступіўшы на Алімпійскіх гульнях 2010 года.[5]

Зноскі

  1. Результат женской гонки на 10 км (19 ноября 2011) Архівавана 25 лістапада 2011.
  2. Результат женской эстафеты (20 ноября 2011)(недаступная спасылка)
  3. Тура Бергер - спортсменка года в Норвегии - Аргументы.ру (нявызн.) (недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 6 студзеня 2013. Праверана 19 сакавіка 2013.
  4. Лучшая биатлонистка Норвегии больна раком Архівавана 17 сакавіка 2012.
  5. На Олимпиаде-2010 Бергер выступала с раком кожи

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (21):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з непрацоўнымі спасылкамі
Катэгорыя·Спартсмены паводле алфавіта
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1981 годзе
Катэгорыя·Біятланісты на зімовых Алімпійскіх гульнях 2010 года
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Бускерудзе
Катэгорыя·Алімпійскія чэмпіёны ад Нарвегіі
Катэгорыя·Чэмпіёны зімовых Алімпійскіх гульняў 2010 года
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Спартсмены — біятланісты і лыжнікі
Катэгорыя·Біятланісты на зімовых Алімпійскіх гульнях 2006 года
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Нарадзіліся 18 сакавіка
Катэгорыя·Сярэбраныя прызёры зімовых Алімпійскіх гульняў 2014 года
Катэгорыя·Лыжнікі паводле алфавіта
Катэгорыя·Алімпійскія чэмпіёны па біятлоне
Катэгорыя·Лыжнікі Нарвегіі
Катэгорыя·Біятланісты на зімовых Алімпійскіх гульнях 2014 года
Катэгорыя·Біятланісты Нарвегіі
Катэгорыя·Чэмпіёны свету па біятлоне
Катэгорыя·Біятланісты паводле алфавіта