Туол Сленг — былая школа ў Пнампені, музей генацыду, у час рэжыму «Чырвоных кхмераў» — канцлагер для «ворагаў народу».
Лічыцца, што разам у Туол Сленг трапілі і былі забітыя каля 16 тыс. чал. Апошнія вязні былі забітыя ўжо ў час уваходу ў Пнампень в’етнамскіх войскаў (1979).
Тут знаходзіцца карта Камбоджы, складзеная з людскіх чарапоў. Сцены музею пакрытыя сотнямі здымкамі вязняў, якія звычайна рабілі супрацоўнікі палітычнай паліцыі.
Начальнікам быў Канг Кек Іеу.