wd wp Пошук:

Тулонскі ўніверсітэт

Тулонскі ўніверсітэт (фр.: Université de Toulon) — французская дзяржаўная вышэйшая навучальная ўстанова са статусам універсітэта з сядзібай у горадзе Тулон.

Агульная характарыстыка

Універсітэт спецыялізуецца на выкладанні тэхнічных навук, права, эканомікі, фізкультуры і спорту, гуманітарных навук і навучае агулам каля 10 000 студэнтаў у гэтых галінах. Першыя навучальныя падраздзяленні былі створаны ў 1968 годзе на сельскагаспадарчых тэрыторыях у 20 га. На гэтых землях, напалову лес, напалову вінаграднік, першапачаткова размяшчаўся замак Сен-Мішэль, былая летняя рэзідэнцыя сеньёраў дэ Ла Гардэ ў XVI стагоддзі. Гэты дамен быў прададзены гораду Тулон, які зрабіў яго зямлёй універсітэта. Новыя структурныя падраздзяленні былі раскіданыя па ўсім дэпартаменце: Тулон, Ла-Валет, Драгіньян і Сен-Рафаэль. Універсітэт змяніў назву ў 2004 годзе і стаў Паўднёвым універсітэтам Тулон-Вар. Ён зноў змяніў назву ў 2013 годзе і зноў стаў проста Тулонскім універсітэтам.

Структура

Зноскі

  1. Repères Et Références Statistiques 2017 sur les enseignements, la formation et la rechercheFrench Ministry of education, 2017. — С. 163. — ISBN 978-2-11-151752-3

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (6):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Універсітэты Францыі
Катэгорыя·Універсітэты паводле алфавіта
Катэгорыя·Тулон
Катэгорыя·Навучальныя ўстановы, заснаваныя ў 1979 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных