wd wp Пошук:

Тузланскі кантон

Тузланскі кантон (басн.: Tuzlanski kanton, харв.: Tuzlanska županija, сербск.: Тузлански кантон) — адзін з дзесяці кантонаў Федэрацыі Босніі і Герцагавіны, якая ўваходзіць у склад Босніі і Герцагавіны. Кантон быў утвораны паводле Вашынгтонскага пагаднення 1994 года паміж харватамі і баснійцамі.

Геаграфія

Размешчаны ў паўночна-ўсходняй частцы Босніі і Герцагавіны, адміністрацыйным цэнтрам кантона з’яўляецца горад Тузла. Складаецца з абшчын Банавічы, Градачац, абшчына Добай-Істак, Грачаніца, Жывініцы, Кладань, Калесія, Лукавац, Сапна, Срабрэнік, Таочак і Челич, а таксама горада Тузла.

Насельніцтва

У 1991 годзе 60 % насельніцтва кантона складалі баснійцы, 28 % — сербы, 9 % — харваты. У 2002 годзе баснійцы складалі 90 % насельніцтва кантона.

Зноскі

  1. GeoNames — 2005. Праверана 9 ліпеня 2017.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (5):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Кантоны Федэрацыі Босніі і Герцагавіны
Катэгорыя·Старонкі з нелікавымі аргументамі formatnum
Category:%D0%A1%D1%82%D0%B0%D1%80%D0%BE%D0%BD%D0%BA%D1%96 %D0%B7 %D0%BA%D0%B0%D1%80%D1%82%D0%B0%D0%BC%D1%96
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных