wd wp Пошук:

Тувэ Сцюрке

Тувэ Сцюрке (шведск.: Tove Anna Linnéa Östman Styrke; нар. 19 лістапада 1992, Умеа, Швецыя) — шведская спявачка і аўтар песень. Яна заваявала папулярнасць як удзельніца конкурсу «Шведскі ідал 2009», заняўшы трэцяе месца. Пасля шоу яна пачала сольную кар’еру ў электрапопе. Cвой дэбютны альбом «Tove Styrke» выпусціла ў 2010 годзе. «The New York Post» уключыў Сцюрке ў свой спіс «10 артыстаў, якіх трэба ведаць у 2011 годзе». У 2014 годзе яна выпускае EP «Borderline», а ўжо ў наступным, 2015 годзе, яна выпусціла свой другі LP — «Kiddo». Праз тры гады, у 2018 годзе, выходзіць трэці альбом спявачкі — «Sway».

Зноскі

  1. Tove Styrke // Discogs — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #1023217937 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 15 снежня 2014.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (9):
Катэгорыя·Спевакі і спявачкі Швецыі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1992 годзе
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Музыканты паводле алфавіта
Катэгорыя·Нарадзіліся 19 лістапада
Катэгорыя·Вікіпедыя·Ізаляваныя артыкулы/сірата0
Катэгорыя·Нарадзіліся ва Умеа