wd wp Пошук:

Тувэ Александэрсан

Тувэ Малін Фрыда Александэрсан (шведск.: Tove Malin Frida Alexandersson)  — шведская арыентыроўшчыца і скайранер. Васьміразовая чэмпіёнка свету ў арыентаванні на лыжах і сяміразовая ў арыентаванні бегам, чатырохразовая чэмпіёнка Еўропы па арыентаванні бегам, шматразовая прызёрка чэмпіянатаў свету і Еўропы па спартыўным арыентаванні на лыжах і па спартыўным арыентаванні бегам.

Знаходзіцца на вершыні спартыўных дасягненняў як бегавога[1], так і лыжнага арыентавання[2].

Тувэ Александэрсан стала пераможцай на сярэдняй дыстанцыі Чэмпіяната свету сярод юніёраў па спартыўным арыентаванні ў 2009 годзе ва 16-гадовым узросце, калі мела старэйшых канкурэнтаў[3][4]. Яна таксама заваявала тытул чэмпіёнкі на сярэдняй дыстанцыі ў 2010 і 2012 гадах. Таксама выйграла два залатых медаля ў спрынце і ў эстафеце, два сярэбных і адзін бронзавы на доўгай дыстанцыі.

Заваявала залаты медаль у спрынтарскай дыстанцыі на Чэмпіянаце свету па спартыўным арыентаванні на лыжах у Швецыі ў 2011 годзе. У 2015 годзе чарговы раз выйграла чэмпіянат свету[5]. Т. Александэрсан на чэмпіянаце свету ў Краснаярску (Расія) у 2017 годзе выйграла тры залатых медаля.

У 2016 годзе выйграла дзве індывідуальныя дысцыпліны на Чэмпіянаце свету па спартыўным арыентаванні бегам.

У 2017 годзе працягвала дамінаваць на Чэмпіянаце свету па спартыўным арыентаванні ў Эстоніі, дзе выйграла ўсе лясные дыстанцыі (сярэдняя, доўгая і эстафета).

У 2018 годзе на святовых спаборніцтвах выйграла сярэбныя медалі ў спрынце[6] і эстафеце, залатыя — у змешанай эстафеце[7] і доўгай дыстанцыі.

Выігрывала Кубак свету па спартыўным арыентаванні чатыры гады запар (2014—2017)[8].

Тувэ выйграла індывідуальныя лясныя дысцыпліны Чэмпіяната Еўропы па спартыўным арыентаванні ў 2016 годзе[9]. У 2018 годзе заваявала залатыя медалі ў спрынце і на доўгай дыстанцыі, таксама стала сярэбным прызёрам на сярэдняй дыстанцыі[10].

В 2017 годзе выйграла 29-кіламетровую гонку Limone Extreme па скайрынгу[11].

Зноскі

  1. Profile:Tove Alexandersson (англ.) . runners.worldofo.com. Праверана 23 студзеня 2009.
  2. Athlete details — IOF World Ranking
  3. JWOC 2009 ITA. Trentino, Italy, 5-12 July 2009. International Orienteering Federation. Архівавана з першакрыніцы 23 сакавіка 2012. Праверана 14 ліпеня 2011.
  4. JWOC 2010 DEN. Aalborg, Denmark, 4-10 July 2010. International Orienteering Federation. Архівавана з першакрыніцы 23 сакавіка 2012. Праверана 14 ліпеня 2011.
  5. Peter Jonsson Tove Alexanderssons revansch – guld (шведск.) . SVT Sport (11 лютага 2015). Праверана 12 лютага 2015.
  6. World Orienteering Championships 2018 Sprint Final Results.
  7. World Orienteering Championships 2018 Sprint Relay Results.
  8. Mårten Lång Toves fjärde raka seger i världscupen (шведск.) . Svensk orientering (30 верасня 2017). Архівавана з першакрыніцы 1 студзеня 2018. Праверана 1 студзеня 2018.
  9. EOC 2018 Official results.
  10. Limone Extreme 2017 Summary and Images – Migu Run Skyrunner World Series. Ian Corless (24 кастрычніка 2017). Архівавана з першакрыніцы 1 студзеня 2018. Праверана 1 студзеня 2018.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (8):
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1992 годзе
Катэгорыя·Спартсмены Швецыі
Катэгорыя·Нарадзіліся 7 верасня
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Нарадзіліся ў лене Даларна
Катэгорыя·Вікіпедыя·Ізаляваныя артыкулы/сірата0
Катэгорыя·Спартсмены паводле алфавіта
Катэгорыя·Асобы