wd wp Пошук:

Трэці двор

Трэці двор Пражскага Граду

Трэці двор (чэшск.: Třetí nádvoří Pražského hradu) — асноўны і буйнейшы з чатырох двароў Пражскага Граду. Размешчаны ўсходней іншых, у цэнтральнай частцы замка, які на працягу тысячы гадоў з’яўлялася рэлігійным і палітычным цэнтрам краіны. На заходнім боку ў Цэнтральным крыле Новага палаца знаходзіцца праход у Другі двор, на поўначы ад двара ідзе Вікарская вуліца(чэшск.) бел., на ўсходзе праз праход паміж Саборам Св. Віта і Старым каралеўскім палацам злучаецца з плошчай Св. Георгія(чэшск.) бел.. Бычыная лесвіца(чэшск.) бел. на паўднёвым боку двара спускаецца да Садоў на валах(чэшск.) бел..

Першапачаткова двух’ярусны двор быў выбрукаваны гранітам у XX ст. Плечнікам.

Новы каралеўскі палац
Старое пробства і Маналіт на фоне Сабора Св. Віта

Дамінантай двара з’яўляецца гатычны Сабор Святога Віта, Вацлава і Войцеха звернуты галоўным фасадам на захад. Каля сабора размяшчаецца Старое пробства(чэшск.) бел., археалагічныя раскопкі і гістарычныя даследаванні паказалі, што яно ўзвышаецца на месцы раманскага Біскупскага палаца ад якога захавалася толькі адно арыгінальнае акно. Побач з пробствам знаходзіцца гранітны Маналіт(чэшск.) бел., узведзены ў 1928 г.[1], і статуя Св. Георгія(чэшск.) бел.. На ўсходнім боку размешчаны Стары каралеўскі палац, на заходнім і паўднёвым — Новы каралеўскі палац з балконам, з якога 29 снежня 1989 года неўзабаве пасля абрання прэзідэнтам Чэхаславакіі казаў сваю прамову Вацлаў Гавел[2]. Ля ўваходу ў стары палац размяшчаецца Арліны фантан(чэшск.) бел..

Зноскі

  1. HOMOLA, Zdeněk. Prameny, kašny a obelisk [online]. Praha: Zdeněk Homola, [cit. 2012-02-26]. Kapitola Obelisk na III. nádvoří.
  2. SKALICKÝ, Jaroslav; BARTOŠOVÁ, Simona. Bývalý prezident Václav Havel slaví 75. narozeniny [online]. Praha: Český rozhlas, 2011-10-05, [cit. 2012-02-26].

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (3):
Катэгорыя·Пражскі Град
Катэгорыя·Плошчы Прагі
Category:%D0%A1%D1%82%D0%B0%D1%80%D0%BE%D0%BD%D0%BA%D1%96 %D0%B7 %D0%BA%D0%B0%D1%80%D1%82%D0%B0%D0%BC%D1%96