wd wp Пошук:

Трэанін

D-трэанін

Трэані́н, 2-аміна-3-гідроксімасляная кіслата, CH3CH(OH)CH(NH2)COOH — незаменная кадзіруемая амінакіслата, вытворнае маслянай кіслаты. Упершыню вылучаны з бялку аўса у 1925 годзе С. Шрайверам и X. Бустанам[1].

Трэанін уваходзіць у склад большасці бялкоў (пепсін, гліадзін, фібрын і інш.[1]). Існуе ў трох мадыфікацыях: D-, L- і D,L-трэанін. Белае крышталічнае рэчыва. Добра раствараецца ў вадзе, не раствараецца ў этаноле і дыэтылавым эфіры[1]. Тэмпература плаўлення L-трэаніну 253 °С (плавіцца з раскладаннем), D,L-трэаніну — 234—235 °С[1].

Арганізм чалавек атрымлівае трэанін з ежай.

Зноскі

  1. 1 2 3 4 Артыкул на сайце ХиМиК.ру(руск.)

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (2):
Катэгорыя·Старонкі з нелікавымі аргументамі formatnum
Катэгорыя·Амінакіслоты