wd wp Пошук:

Тры парасяты

Тры парасяты (англ.: Three Little Pigs) — папулярныя дзіцячая казка.

Сюжэт «Трох парасят» узыходзіць да англійскага фальклору, літаратурныя версіі вядомы з XIX ст. і ўваходзяць, у прыватнасці, у кнігу «Дзіцячыя вершыкі і гісторыі» («Nursery Rhymes and Nursery Tales»), выдадзеную ў Лондане ў 1843 годзе Джэймсам Холівелам-Філісам.

Сюжэт

У адрозненне ад бестурботных малодшых братоў, старэйшае парася (у рускай версіі Сяргея Міхалкова імёны парасят — Ніф-Ніф, Нуф-Нуф і Наф-Наф) зайздросна прадбачлівае. Яно не шкадуе сіл, будуе сабе каменны дом (тым часам як браты абмежаваліся саламянай і драўлянай хаткамі). Калі злы падступны Воўк, ахвочы да свежаніны, лёгка разбурае хаткі Ніф-Ніфа і Нуф-Нуфа, менавіта дом Наф-Нафа стаў надзейным месцам для ўсіх трох парасят.

Павучальная частка народнага апавядання — працавітасць і ўпартая, грунтоўная праца акупляюцца, а лянота і легкадумная бесклапотнасць ствараюць праблемы — захавана, але скажона. Парасятаў, якія жылі ў хатках з саломы і дрэва, Воўк не з’ядае, як у арыгінале, яны ратуюцца ў каменным доме трэцяга парася. Таксама і Воўк у літаратурным варыянце не гіне, а толькі апарыўся.

Пераклады

Аўтар рускай версіі «Трох парасят» — Сяргей Міхалкоў[3].

Папулярным стаў прыпеў пра ваўка з гэтай казкі:

Нам не страшны шэры воўк.

Шэры воўк, шэры воўк!

Дзе ты ходзіш, дурны воўк.

Стары воўк, страшны воўк?

Экранізацыі

Зноскі

  1. https://books.google.com/books?id=alsCAAAAQAAJ&pg=PA37
  2. The nursery rhymes of England, ed. by J.O. Halliwell Праверана 14 лістапада 2021.
  3. Сергей Владимирович Михалков. Три поросенка
  4. Расійская анімацыя ў літарах і фігурах | Фільмы | «ТРЫ ПАРАСЁНКА»
  5. Кароткаметражныя мультфільмы — Тры парася

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (6):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Выдуманыя жывёлы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Літаратурныя творы паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Ізаляваныя артыкулы/сірата0
Катэгорыя·Літаратурныя казкі