wd wp Пошук:

Трыёзы

Трыёзы (ад грэч. Τρεις - тры і франц.-Ose - суфікс, які пазначае прыналежнасць да цукраў) — агульная радавая хімічная назва класа трохвугляродных монацукрыдаў, г.зн. цукраў, агульнай формулай якіх з’яўляецца C3(H2O)3, альбо C3H6O3.[1]

Знаходжанне ў прыродзе

Трыёзы і іх вытворныя (фасфаты) - важныя прамежкавыя прадукты абмену рэчываў ва ўсіх жывых арганізмаў, якія граюць важную ролю ў клеткавым дыханні.

У зялёных раслінах трыёзы ўтвараюцца ў працэсе фотасінтэзу пры фіксацыі CO2.

Літаратура

Зноскі

  1. Lindhorst, Th. K. Essentials of Carbohydrate Chemistry and Biochemistry / Th. K. Lindhorst. — 1st. — Wiley-VCH, 2007. — 828 р.
Тэмы гэтай старонкі (3):
Катэгорыя·Монацукрыды
Катэгорыя·Старонкі з нелікавымі аргументамі formatnum
Катэгорыя·Вікіпедыя·Ізаляваныя артыкулы/сірата0