wd wp Пошук:

Трынэ Хатэстад

Трынэ Хатэстад (нарв.: Trine Hattestad, імя пры нараджэнні — Эльза Катрын Сульберг, нарв.: Elsa Katrine Solberg; нар. 18 красавіка 1966, Лёрэнскуг, Нарвегія) — нарвежская кідальніца дзіды, алімпійская чэмпіёнка Гульняў у Сіднеі, бронзавы прызёр Гульняў у Атланце, двухразовая чэмпіёнка свету, чэмпіёнка Еўропы. Удзельніца 5 запар летніх Алімпіяд, з 1984 па 2000 год.

Хатэстад дэбютавала на спаборніцтвах па кіданні дзіды ў 1981 годзе на моладзевым чэмпіянаце Еўропы, дзе яна заняла 5 месца. У пачатку 1990-х Хатэстад лічылася адным з лідараў у жаночым кіданні дзіды. У 1993 годзе яна заваявала свой першы міжнародны тытул, перамогшы на чэмпіянаце свету па лёгкай атлетыцы ў Штутгарце. У наступным годзе да тытула чэмпіёнкі свету яна дадала тытул чэмпіёнкі Еўропы, перамогшы на чэмпіянаце Еўропы па лёгкай атлетыцы ў Хельсінкі. На Алімпійскіх гульнях Хатэстад упершыню заваявала алімпійскі медаль — бронзавы — у 1996 годзе ў Атланце. У наступным годзе яна зноў перамагла на чэмпіянаце свету, які на гэты раз праходзіў у Афінах. Але ўжо на наступным чэмпіянаце свету ў Севільі ў 1999 годзе, Хатэстад страціла тытул чэмпіёнкі свету, здолеўшы заняць толькі трэцяе месца. Галоўная перамога да Хатэстад прыйшла ў 2000 годзе на летняй Алімпіядзе ў Сіднеі, дзе яна стала алімпійскай чэмпіёнкай.

За сваю кар’еру Хатэстад тройчы ўсталёўвала сусветныя рэкорды. У маладосці таксама лічылася перспектыўнай гандбалісткай, гуляючы за клуб другой нарвежскай лігі.

Трынэ Хатэстад замужам за Андэрсам Хатэстадам, мае чацвярых дзяцей.

Зноскі

  1. Trine Hattestad // Store norske leksikon — 1978.
  2. Trine Hattestad // Міжнародная асацыяцыя лёгкаатлетычных федэрацый — 1912.
Тэмы гэтай старонкі (21):
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1966 годзе
Катэгорыя·Чэмпіёны свету па лёгкай атлетыцы
Катэгорыя·Лёгкаатлеты на летніх Алімпійскіх гульнях 1996 года
Катэгорыя·Лёгкаатлеты на летніх Алімпійскіх гульнях 1992 года
Катэгорыя·Вікіпедыя·Ізаляваныя артыкулы/сірата0
Катэгорыя·Чэмпіёны Еўропы па лёгкай атлетыцы
Катэгорыя·Лёгкаатлеты на летніх Алімпійскіх гульнях 1988 года
Катэгорыя·Чэмпіёны летніх Алімпійскіх гульняў 2000 года
Катэгорыя·Кідальнікі кап’я Нарвегіі
Катэгорыя·Алімпійскія чэмпіёны па лёгкай атлетыцы
Катэгорыя·Лёгкаатлеты на летніх Алімпійскіх гульнях 1984 года
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Акерсхусе
Катэгорыя·Лёгкаатлеты на летніх Алімпійскіх гульнях 2000 года
Катэгорыя·Нарадзіліся 18 красавіка
Катэгорыя·Алімпійскія чэмпіёны ад Нарвегіі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Бронзавыя прызёры летніх Алімпійскіх гульняў 1996 года
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра спартсменаў без партрэтаў
Катэгорыя·Спартсмены паводле алфавіта
Катэгорыя·Асобы