wd wp Пошук:

Трупныя плямы

Трупныя плямы

Трупныя плямы (лац.: livor mortis) з’яўляюцца, бадай, самай вядомай прыкметай наступлення біялагічнай смерці. Яны ставяцца да ранніх трупных з’яў(руск.) бел. і ўяўляюць сабой, як правіла, участкі скуры сінюшна-фіялетавай афарбоўкі. Узнікаюць трупныя плямы за кошт таго, што пасля спынення сардэчнай дзейнасці і страты тонусу сасудзістай сценкі адбываецца пасіўнае перамяшчэнне крыві па сасудах пад дзеяннем сілы цяжару і канцэнтрацыя яе ў ніжэйразмешчаных участках цела.

Час узнікнення

Першыя трупныя плямы з’яўляюцца праз 1-2 гадзіны пры вострай смерці, пры аганальнай — праз 3-4 гадзіны пасля моманту наступлення біялагічнай смерці, у выглядзе бледных участкаў афарбоўвання скуры. Максімуму інтэнсіўнасці афарбоўкі трупныя плямы дасягаюць да канца першай паловы сутак. На працягу першых 10-12 гадзін адбываецца павольнае пераразмеркаванне крыві ў трупе пад дзеяннем сілы цяжару. Трупныя плямы могуць быць памылкова прыняты за сінякі, і наадварот. Ад такой памылкі засцерагае надрэз: пры сіняках выступае згуслая кроў, калі афарбоўванне адбываецца толькі ад гіпастазу, то, гледзячы па часе, які прайшоў пасля смерці — знаходзяць ці толькі простую гіперэмію, ці ж прамочванне адпаведных тканак крывяной сыроваткай.

Характэрная афарбоўка

Так як трупныя плямы — гэта кроў, якая прасвечваецца праз мяккія тканкі. Колер трупных плям залежыць ад прычыны смерці.

Этапы развіцця

Пры аганальнай смерці тэрміны з’яўлення і інтэнсіўнасць афарбоўкі трупных плям вызначаюцца працягласцю тэрмінальнага перыяду. Чым больш працяглы тэрмінальны перыяд, то трупныя плямы з’ яўляецца ў больш познія тэрміны і маюць больш бледную афарбоўку. Гэта з’ява звязана з тым, што пры аганальнай смерці кроў у трупе знаходзіцца ў стане рознай ступені згортвання, у той час як пры вострай смерці кроў — вадкая. У развіцці трупных плям у залежнасці ад тэрмінаў узнікнення вылучаюць тры фазы.

  1. Стадыя гіпастазу — з’яўляецца пачатковай стадыяй развіцця трупнай плямы, пачынаецца адразу пасля спынення актыўнага кровазвароту і заканчваецца праз 12 — 14 гадзін. У гэтай стадыі трупныя плямы знікаюць пры націсканні. Пры змене паставы трупа (перавароце) плямы могуць цалкам перамясціцца ў ніжэйлеглыя аддзелы.
  2. Стадыя стазу або дыфузіі — трупныя плямы пачынаюць пераходзіць у яе прыкладна праз 12 гадзін пасля наступлення біялагічнай смерці. У гэтай стадыі адбываецца паступовае згушчэнне крыві ў сасудах за кошт дыфундыравання плазмы праз сасудзістую сценку ў навакольныя тканкі. У сувязі з гэтым пры націсканні трупная пляма становіцца больш бледнай, але цалкам не знікае, і праз некаторы час аднаўляе сваю афарбоўку. Пры змене паставы трупа (перавароце) плямы могуць часткова перамясціцца ў ніжэйлеглыя аддзелы.
  3. Стадыя гемолізу або імбібіцыі(руск.) бел. — развіваецца прыкладна праз 48 гадзін пасля моманту біялагічнай смерці. Пры націсканні на трупную пляму не адбываецца змены афарбоўкі, а пры перавароце трупа — змены лакалізацыі. У далейшым якіх-небудзь трансфармацый, акрамя гніласных змяненняў, трупныя плямы не перажываюць.

Значэнне і метады ацэнкі

Значэнне ў канстатацыі факта наступу біялагічнай смерці

Судова-медыцынскае значэнне трупных плям заключаецца не толькі ў тым, што па ім можна вызначыць даўнасць наступлення смерці(руск.) бел.. Асноўнае іх значэнне ў тым, што яны з’яўляюцца пэўнай прыкметай смерці: ніякі прыжыццёвы працэс не можа імітаваць трупныя плямы. З’яўленне трупных плям сведчыць аб тым, што сэрца перастала працаваць як мінімум 1 — 1.5 гадзіны таму, і, як следства, ужо адбыліся незваротныя змены ў галаўным мозгу ў выніку гіпаксіі.

Значэнне ў вызначэнні даўнасці наступу смерці

Раней лічылася, што характар змены трупнай плямы пры націсканні дазваляе судова-медыцынскім экспертам усталёўваць даўнасць наступлення смерці. Аналізуючы паводзіны трупнай плямы неабходна ўлічваць прычыну смерці, тэмп яе наступлення (вострая або аганальная), і методыку даследавання. Дастаткова прыблізныя вынікі могуць быць атрыманы, пры пальцавым націсканні на пляму, таму былі распрацаваны стандартныя методыкі з дазаванай плошчай і сілай ціску. Націсканне праводзіцца стандартна адкалібраванымі дынамометрамі. Аўтар методыкі, У. І. Кананенка, абапіраючыся на праведзеныя даследаванні, прапанаваў табліцы[1] для вызначэння даўнасці смерці па выніках дынамаметрыі трупных плям. Памылка метаду, па дадзеных аўтара, знаходзіцца ў межах ±2 — ±4 гадзіны. Адсутнасць указанняў на даверны інтэрвал памылкі з’яўляецца істотным недахопам методыкі, якія зніжаюць яе значэнне для практычнага прымянення.

Аднак, далейшы аналіз вынікаў матэматычнай апрацоўкі паказаў, што эксперыментальныя дадзеныя абвяргаюць гіпотэзу аб размеркаванні дадзеных дынамаметрыи трупных плям па нармальнаму закону. Таму канкрэтная лічбавая градацыя паказчыкаў дынамаметрыі для адпаведных інтэрвалаў пасмяротнага перыяду як самастойны дыягнастычны тэст у судова-медыцынскай практыцы непрымальная. Трупныя плямы ўтвараюцца пад уплывам мноства фактараў, дадзены працэс з’яўляецца індывідуальным як для канкрэтнага трупа, так і для вобласці лакалізацыі плям. Паказчыкі дынамаметрыі можна выкарыстоўваць толькі як арыентыровачны тэст і толькі ў сукупнасці з вынікамі даследавання іншымі метадамі[2].

Зноскі

  1. Кононенко В. И. Время восстановления окраски трупных пятен (в секундах) после дозированного надавливания на них
  2. Подоляко В.П. Диагностические возможности показателей динамометрии при решении вопроса о давности наступления смерти // Судебно-медицинская экспертиза. — М., 1998. — №1. — С. 3-6.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (2):
Катэгорыя·Трупныя з’явы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Запыты на пераклад з рускай