wd wp Пошук:

Трубінец

Трубіне́цвозера ў Мёрскім раёне Віцебскай вобласці, за 4 км на ўсход ад горада Мёры, каля вёскі Чарасы, у басейне ракі Мёрыца.

Плошча паверхні 0,11 км². Даўжыня 0,58 км, найбольшая шырыня 0,26 км. Найбольшая глыбіня 11,8 м, сярэдняя — 3,6 м. Аб’ём вады ў возеры 0,4 млн м³. Даўжыня берагавой лініі 1,45 км. Плошча вадазбору 9 км².

Катлавіна возера лагчыннага тыпу. Схілы катлавіны вышынёй 5—10 м, пераважна спадзістыя, разараныя. Берагі зліваюцца са схіламі, на захадзе нізкія, забалочаныя. Зона мелкаводдзя займае каля 25 % плошчы возера. Дно да глыбіні 1,2—1,5 м пясчанае, ніжэй ілістае. Возера эўтрофнае, бяссцёкавае. Расліннасць пашырана да глыбіні 3 м. Надводная расліннасць распаўсюджваецца да адлегласці 5—40 м ад берага возера.

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (6):
Катэгорыя·Старонкі з нелікавымі аргументамі formatnum
Category:%D0%A1%D1%82%D0%B0%D1%80%D0%BE%D0%BD%D0%BA%D1%96 %D0%B7 %D0%BA%D0%B0%D1%80%D1%82%D0%B0%D0%BC%D1%96
Катэгорыя·Бяссцёкавыя азёры
Катэгорыя·Азёры Мёрскага раёна
Катэгорыя·Азёры Віцебскай вобласці
Катэгорыя·Азёры паводле алфавіта