wd wp Пошук:

Трубачы

Трубачы́, стэнтары (Stentor) — род прасцейшых класу раснічных інфузорый. Налічвае каля 20 відаў. Пашыраны ў морах і прэсных водах. На Беларусі найбольш трапляюцца: трубач звычайны (Stentor polymorphus) і трубач блакітны (Stentor coeruleus).

Апісанне

Даўжыня 1 мм. Цела лейкападобнае, расшыранае на пярэднім канцы, укрытае шчыльнай пелікулай з густымі раснічкамі. Здольныя рэзка скарачацца. Размнажаюцца бясполым шляхам і палавым. Сілкуюцца дробнымі арганічнымі рэшткамі, бактэрыямі, водарасцямі, прасцейшымі. Могуць рэгенерыраваць: з кожнай часткі цела, у якой ёсць макрануклеус, аднаўляецца цэлы арганізм. Біялагічныя меліяратары. Свабодна плаваюць, могуць прымацоўвацца да субстрату.

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (9):
Катэгорыя·Біялагічныя артыкулы без ITIS
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Энцыклапедыю прыроды Беларусі без нумароў старонак
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без назвы артыкула
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без нумароў старонак
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Энцыклапедыю прыроды Беларусі без аўтара
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без аўтара
Катэгорыя·Пратысты паводле алфавіта
Катэгорыя·Інфузорыі