wd wp Пошук:

Трубавая прамысловасць Беларусі

Трубы ў Беларусі вырабляюць два прадпрыемствы: спецыялізаваны Магілёўскі металургічны завод і Беларускі металургічны завод у Жлобіне. Першы вырабляе трубы пераважна электразварным спосабам. На другім наладжана вытворчасць бясшвоўных труб. У 2017 годзе прадпрыемствамі Беларусі было выраблена 236 тыс. т. сталёвых труб.

Асноўныя паказчыкі вытворчасці труб ў Рэспублікцы Беларусь
Прадукцыя199019952000200220032009201020112012201320152017
Сталёвыя трубы
тыс. т.
9012,337,995,9107,4183,7224,5245,7242,5212236
Сталёвыя трубы
тыс. м.
33 115573218 97933 80542 212767*832*707*

Магілёўскія трубы

6 лістапада 1932 года была адлітая першая чыгунная вадаправодная труба дыяметрам 150 мм — Магілёўскі трубаліцейны завод адзначыў свой Дзень нараджэння. У 1959 упершыню ў СССР тут былі атрыманы трубы, адлітыя напаўнеперарыўным спосабам. Асваенне гэтай тэхналогіі ў пачатку 1960-х ператварыла БССР у экспарцёра трубапракатнай прадукцыі ў рэспублікі Прыбалтыкі і на новабудоўлі Расіі і Украіны. У 1980-х завод перайшоў да вытворчасці электразварных труб, для чаго было адкрыта тры трубапракатных станы. Гэты тэхналагічны паварот вызначыў далейшую спецыялізацыю прадпрыемства. У цяперашні час адкрытае акцыянернае таварыства «Магілёўскі металургічны завод» вырабляе наступную трубапракатную прадукцыю:[2]

Жлобінскія трубы

На БМЗ у 2018 было выраблена 138 тыс.тон сталёвых труб.[3] Жлобінскія металургі вырабляюць трубы для нафта- і газаправодаў, свідравальныя, помпава-кампрэсарныя і асадныя трубы, злучальныя муфты.

Зноскі

  1. http://www.belstat.gov.by/upload/iblock/6ad/6adbd1842122a7110048d2280522976c.pdf
  2. http://www.mmz.by/
  3. https://belsteel.com/about/proizvodstvo.php
Тэмы гэтай старонкі (2):
Катэгорыя·Металургія Беларусі
Катэгорыя·Чорная металургія