Трахейнадыхальныя, таксама Непаўнавусыя (Tracheata) — падтып членістаногіх, прыстасаваных да жыцця на сушы (або другаснаводных), якія маюць органы дыхання, утвораныя сістэмай трахей. З’яўленне спецыялізаваных органаў дыхання было звязана з фарміраваннем непранікальных покрываў, развіццё якіх стымулявалася наземным ладам жыцця. Удасканаленне сістэмы дыхальных органаў у сваю чаргу спрыяла ўмацаванню покрываў гэтых жывёл.
Органы дыхання ўтвораны сістэмай трахей — паветраных каналаў, якія цягнуцца па ўсім целе і забяспечваюць клеткі арганізма кіслародам, што звязана з пераходам да існавання на сушы. Галава прыкметна выдзелена ад цела, мае адну пару вусікаў і забяспечаная трыма парамі сківіц.