wd wp Пошук:

Трахейнадыхальныя

Трахейнадыхальныя, таксама Непаўнавусыя (Tracheata) — падтып членістаногіх, прыстасаваных да жыцця на сушы (або другаснаводных), якія маюць органы дыхання, утвораныя сістэмай трахей. З’яўленне спецыялізаваных органаў дыхання было звязана з фарміраваннем непранікальных покрываў, развіццё якіх стымулявалася наземным ладам жыцця. Удасканаленне сістэмы дыхальных органаў у сваю чаргу спрыяла ўмацаванню покрываў гэтых жывёл.

Адметныя рысы

Органы дыхання ўтвораны сістэмай трахей — паветраных каналаў, якія цягнуцца па ўсім целе і забяспечваюць клеткі арганізма кіслародам, што звязана з пераходам да існавання на сушы. Галава прыкметна выдзелена ад цела, мае адну пару вусікаў і забяспечаная трыма парамі сківіц.

Зноскі

  1. Рад класіфікацый членістаногіх дадзены таксон не ўключае.

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (8):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Біялагічныя артыкулы без ITIS
Катэгорыя·Біялагічныя артыкулы без NCBI
Катэгорыя·Старонкі з нелікавымі аргументамі formatnum
Катэгорыя·Жывёлы паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Шаблон «Вонкавыя спасылкі» пусты
Катэгорыя·Членістаногія
Катэгорыя·Біялагічныя артыкулы без EOL