wd wp Пошук:

Трамбіта

Трамбітаукраінскі народны мундштукавы музычны інструмент, род драўлянай трубы без вентыляў і клапанаў, часам абгорнутай бярозавай карой. Даўжыня — да трох метраў, шырыня — 30 мм, павялічваецца ў раструбе; у вузкі канец трамбіты ўстаўляецца драўляны, рагавы або металічны муштук (дульца, свістулька). Вышыня гукавага шэрагу трамбіты залежыць ад яе велічыні. Мелодыю выконваюць пераважна ў верхнім рэгістры. Трамбіта распаўсюджана ва ўсходняй частцы Украінскіх Карпат, у прыватнасці на Гуцульшчыні.

Тэмы гэтай старонкі (3):
Катэгорыя·Музычныя інструменты паводле алфавіта
Катэгорыя·Аэрафоны
Катэгорыя·Украінскія музычныя інструменты