wd wp Пошук:

Тофу

Тофу

Тофухарчовы прадукт з соевых бабоў, багаты бялком. Тофу мае нейтральны смак, што з’яўляецца адной з пераваг тофу і дазваляе універсальна выкарыстоўваць яго ў кулінарыі.

Гісторыя

Па адной з версій паходжання тофу, ён быў атрыманы ва II ст. да н. э . у Кітаі і распаўсюдзіўся ў эпоху Нара (VIII стагоддзе ) у Японіі. У гэтых краінах, а таксама ў Тайландзе, В’етнаме і Карэі, тофу стаў адным з асноўных прадуктаў харчавання.

У заходніх краінах тофу стаў шырока вядомы ў другой палове XX стагоддзя, дзякуючы паляпшэнню культурных сувязяў з ўсходнеазіяцкімі краінамі і распаўсюджванню вегетарыянства.

Вытворчасць

Тофу атрымліваецца шляхам згортвання бялку соевага малака пры награванні або фільтраванні. Гэта адбываецца з дапамогай каагулянтаў (напрыклад, нігары - хларыд магнію, лімонная кіслата або сульфат кальцыю). На Акінава замест нігары выкарыстоўваецца марская вада, і атрыманы такім чынам тофу называецца сіма-дофу (астраўны тофу). Пасля гэтага тофу прэсуецца. Канчатковы прадукт мае белы колер.

У цэлым вытворчасць тофу нагадвае працэс атрымання сыру з малака. Часам тофу называюць «соевым сырам». Прэсаваны тофу паступае ў продаж у герметычных упакоўках, напоўненых вадой.

Захоўванне

Тофу можа захоўвацца ў вакуумнай упакоўцы з вадой на працягу некалькіх тыдняў. У пасудзіне з вадой можа захоўвацца каля аднаго тыдня, прычым ваду варта мяняць кожныя 1-2 дня. Тофу можна замарожваць, пасля чаго ён набывае жоўты колер. Пасля размарожвання колер зноў робіцца белым, а кансістэнцыя тофу - больш губчатай і цвёрдай.

Тэмы гэтай старонкі (2):
Катэгорыя·Азіяцкая кухня
Катэгорыя·Соевыя прадукты