wd wp Пошук:

Торфін Карлсефні

Торфін Карлсефні (стар.-сканд.: Þorfinnr Karlsefni; каля 980, Ісландыя — пасля 1007), таксама Карлсэбні — ісландскі мараплавец.

Біяграфія

Паводле «Сагі пра Эрыка Рудага», Торфін прыплыў з Грэнландыі ў 1004 ці 1005 гадах на трох суднах, якія мелі на борце 160 чалавек, і дасягнуў Вінланда, які быў адкрыты некалькімі гадамі раней Лейфам Эрыксанам. Дакладнае месцазнаходжанне паселішчаў невядома, нягледзячы на знаходкі рунічных надпісаў, скандынаўскай зброі, пабудоў і суднаў. З дзікім вінаградам, якія згадваюцца ў сазе, пасяленцы маглі сустрэцца толькі на шыраце паўднёвага Масачусетса.

Сын Торфіна Сноры, які нарадзіўся ўвосень у Вінландзе, быў, відаць, першым дзіцем, якое з’явілася на свет у Амерыцы ў белых бацькоў. Правёўшы шырокія даследаванні на працягу трох гадоў і змяніўшы месцы трох зімовак з-за варожага стаўлення туземцаў — «скрэлінгаў», Торфін вярнуўся ў Грэнландыю, верагодна ў 1006 ці 1007, а затым у Ісландыю. З ім прыбылі сын Сноры і два «скрэлінгі». Памёр Торфін пасля 1007 года.

Памяць

У Філадэльфіі стаіць помнік Торфіну працы ісландскага скульптара Эйнара Ёнсана.

Торфін Карлсефні ў культуры

Зноскі

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (8):
Катэгорыя·Памерлі ў XI стагоддзі
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Ісландыі
Катэгорыя·Постаці Ісландыі
Катэгорыя·Кантакты з Амерыкай да Калумба
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Падарожнікі паводле алфавіта
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Нарадзіліся ў X стагоддзі