wd wp Пошук:

Томаш Сікора

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Сікора.

Томаш Сікора (польск.: Tomasz Sikora; 21 снежня 1973, Вадзіслаў Слёнскі, Сілезскае ваяводства) — польскі біятланіст, срэбны прызёр зімовых Алімпійскіх гульняў у Турыне, чэмпіён свету па біятлоне 1995.

Біятлон

Томаш Сікора пачаў займацца біятлонам у 1989 годзе, а ўжо ў сезоне 1993—1994 выйшаў на ўзровень Кубка свету. У наступным сезоне ён сенсацыйна выйграе індывідуальную гонку Чэмпіянату свету ў Антольц-Антэрсельве. Аднак у далейшым назіраецца спад у выступах Сікоры. На Алімпіядах 1998 і 2002 гадоў Томаш Сікора не змог апраўдаць тых чаканняў, якія ўскладалі на яго польскія трэнеры па біятлоне. Аднак пасля 2003 года ён пачынае ўсё больш і больш паляпшаць свае паказчыкі. У 2004 годзе выйграе сярэбраны медаль чэмпіянату свету ў Оберхофе, а на Зімовых Алімпійскіх гульнях 2006 года становіцца віцэ-чэмпіёнам Алімпійскіх гульняў у мас-старце, саступіўшы толькі трохразоваму алімпійскаму чэмпіёну Міхаэлю Грайсу і пакінуўшы за сабой пяціразовага алімпійскага чэмпіёна Уле-Эйнара Б’ёрндалена. На дадзены момант Томаш Сікора па праву лічыцца лідарам польскай зборнай па біятлоне.

У сезоне 2008/09 стаў другім у агульным заліку, саступіўшы Уле-Эйнару Б’ёрндалену, які заваяваў свой шосты вялікі крыштальны глобус.

Удзельнічаў у Алімпіядзе-2010, але не заняў прызавых месцаў.

Зноскі

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (22):
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Вадзіславе Слёнскім
Катэгорыя·Біятланісты на зімовых Алімпійскіх гульнях 1998 года
Катэгорыя·Нарадзіліся 21 снежня
Катэгорыя·Чэмпіёны свету па біятлоне
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Спартсмены — біятланісты і лыжнікі
Катэгорыя·Біятланісты на зімовых Алімпійскіх гульнях 2006 года
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1973 годзе
Катэгорыя·Сярэбраныя прызёры зімовых Алімпійскіх гульняў 2006 года
Катэгорыя·Сцяганосцы на зімовых Алімпійскіх гульнях 1994 года
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Біятланісты на зімовых Алімпійскіх гульнях 2010 года
Катэгорыя·Біятланісты на зімовых Алімпійскіх гульнях 2002 года
Катэгорыя·Лыжнікі Польшчы
Катэгорыя·Чэмпіёны Еўропы па біятлоне
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Біятланісты паводле алфавіта
Катэгорыя·Біятланісты на зімовых Алімпійскіх гульнях 1994 года
Катэгорыя·Чэмпіёны свету па летнім біятлоне
Катэгорыя·Лыжнікі паводле алфавіта
Катэгорыя·Спартсмены паводле алфавіта
Катэгорыя·Біятланісты Польшчы