wd wp Пошук:

Томаш Падгайскі

Томаш Падгайскі (19 снежня 1741 — пасля 1794) — вялікалітоўскі скульптар і разьбяр.

Біяграфія

У 1769 годзе ўступіў у езуіцкі ордэн[1], адбылося гэта ў Гродне, магчыма, Падгайскі быў адсюль паходжаннем, або з Гарадзенскага павета. На час ўступлення ўжо быў скульптарам (sculptor statuarius). У пачатку 1770-х гадоў паслушнік у манастыры пры віленскім касцёле Ігнацыя Лаёлы[1]. Пазней знаходзіўся пры езуіцкай акадэміі. У 1760—1786 гадах перыядычна жыў у Шылуве, дзе працаваў над гіпсавымі скульптурамі для інтэр’ера касцёла[1].

Магчыма, займаўся скульптурнымі працамі да 1790-х гадоў.

Творчасць

Падгайскі аформіў інтэр’еры некалькіх вядомых касцёлаў. У 1770-я гады працаваў над галоўным алтаром найвелічэйшага храма Вялікага Княства Літоўскага, ковенскага сабора Пятра і Паўла[1], пазней афармляў іншыя алтары гэтага храма. У 1773 годзе стварыў алтар Маці Божай Снежнай у гродзенскім касцёле езуітаў[2]. У 1770—1780-х гадах, магчыма, займаўся інтэр’ерам касцёла бернардынаў у Цітувенаі[3]. У 1770—1780-я гады шмат часу прысвяціў інтэр’ерам храма нараджэння Панны Марыі ў Шылуве. Праца Падгайскага — галоўны алтар цяльшэйскага сабора, дэманструе ўнікальную для Літвы двухузроўневую кампазіцыю 

Творчасць Падгайскага спалучае элементы барока, ракако і класіцызму. Ляпныя кветкавыя гірлянды, антропныя арнаментальныя фігуркі, выразная пластыка фігур святых, ствараюць пазнавальны стыль скульптара.

Сярод храмаў, упрыгожаных Падгайскім, тры касцёлы пазней атрымалі тытул малых базілік. У двух створаных майстрам алтарах — у гродзенскім езуіцкім касцёле і ў шылуўскім саборы — змешчаны вядомыя ў рэгіёне цудатворныя іконы.

Зноскі

  1. 1 2 3 4 Valinčiutė, 2003
  2. Kałamajska-Saeed, 2002
  3. LDŽ, 2005

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (10):
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1741 годзе
Катэгорыя·Нарадзіліся 19 снежня
Катэгорыя·Скульптары Літвы
Катэгорыя·Скульптары паводле алфавіта
Катэгорыя·Асобы, чыя дата смерці не вызначана
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Скульптары Беларусі
Катэгорыя·Артыкулы пра мастакоў без ілюстрацый на Вікісховішчы
Катэгорыя·Артыкулы пра мастакоў без партрэтаў
Катэгорыя·Мастакі паводле алфавіта