wd wp Пошук:

Томас і Ганна Бароу

«Томас Бароу» і «Ганна Бароу» (англ.: Thomas Borrow, Anne Borrow) — дзве карціны английскага мастака Джозэфа Райта 1762—1763 гадоў.

Томас Бароу быў старэйшым сынам Ісака і Хонор Бароу, народжаным 3 чэрвеня 1709 г. Яго бацька, які жыў у Кастлфілде, вельмі буйным загарадным доме, двойчы быў мэрам Дэрбі[2] — у 1730 і ў 1742 гадах[3]. Бароу увайшоў у Грэйс Ін ў 1727 годзе[4]. Праз год пасля таго, як Карл Эдуард Сцюарт прыязджаў у Дэрбі, у 1746 годзе, Бароу стаў гарадскім клеркам (гэтую пасаду ён займаў да самой смерці)[5].

У 1757 ён ажаніўся з Ганнай Аўлт (Anne Ault), дачкой Джона Аўлта Лафбаргскага, і ўступіў карыстанне землямі, 4000 фунтаў стэрлінгаў і ва ўпраўленне Літчэрчам і суполкай святога Пятра[6] (абшчына святога Пятра цяпер у цэнтры Дэрбі). Джозэф Райт намаляваў партрэты абодвух; зараз яны захоўваюцца ў калекцыі Музея і мастацкай галерэі Дэрбі разам з ананімнай карцінай, на якой намаляваны іх маёнтак Кастлфілд (Castlefields). Партрэты был намаляваныя ў 1762—1763 гадах, і маюць памеры 40 на 50 цаляў.

Бароу памёр 6 жніўня 1786 года, Ганна памерла ў 1801 годзе[6]. У пары быў сын Томас, які змяніў напісанне прозвішча з Borrow на Borough[2].

Зноскі

  1. 1 2 3 4 (unspecified title) Праверана 5 ліпеня 2018.
  2. 1 2 Thomas Borrow, PictureThePast, accessed July 2011
  3. The history and gazetteer of the county of Derby By Stephen Glover, 1831, accessed July 2011
  4. Admissions to Grays Inn, accessed July 2011
  5. Portrait of Thomas Borrow Архівавана 30 кастрычніка 2010., Derby.gov.uk, accessed July 2011
  6. 1 2 Borough Estate and Family Papers - Access to Archives (нявызн.). The National Archives. Праверана 16 July 2011.
Тэмы гэтай старонкі (7):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Карціны паводле алфавіта
Катэгорыя·Старонкі з няправільным сінтаксісам спасылак на крыніцы
Катэгорыя·Карціны Джозефа Райта
Катэгорыя·Карціны 1762 года
Катэгорыя·Музей і мастацкая галерэя Дэрбі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных