У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Хадсан.
Томас Хадсан (англ.: Thomas Hudson; 1701 — 26 студзеня 1779, Твікенем) — англійскі жывапісец-партрэтыст.
Томас Хадсан нарадзіўся ў графстве Дэваншыр у 1701 годзе. Дакладнае яго месца нараджэння — невядома. Вучыўся мастацтву жывапісу ў Джонатана Рычардсана ў Лондане і супраць яго жадання ажаніўся з яго дачкой.
Найбольшая актыўнасць мастака прыпала на перыяд паміж 1740 і 1760 гадамі. З 1745 па 1755 год Томас Хадсан быў адным з самых папулярных у Лондане партрэтыстаў. У яго было шмат памочнікаў і вучняў, занятых афармленнем яго палотнаў, так драпіроўку за яго пісаў мастак Іосіф ван Aкен, афармлялі Джошуа Рэйналдс, Джозеф Райт, Джон Гамільтан Морцімер, Пітэр Томс і інш.
У 1748 годзе наведаў Нідэрланды, затым у 1752 годзе — Італію. У 1753 годзе ён набыў дом у Твікенеме і ў канцы 1750-х гадоў адышоў ад жывапісу.
Яго шырокая прыватная калекцыя твораў мастацтва была прададзена на трох аўкцыёнах.