wd wp Пошук:

Томас Лангэ

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Лангэ.

Томас Лангэ (ням.: Thomas Lange; нар. 27 лютага 1964 Айслебен, Германія) — нямецкі вясляр, алімпійскі чэмпіён па акадэмічным веславанні 1988 і 1992 гадоў.

У 1980 годзе Лангэ стаў пераможцам юніёрскага чэмпіянату свету ў складзе парнай двойкі. У наступных двух моладзевых чэмпіянатах свету ён таксама выйграў, але адзіночкай.

На дарослым узроўні першым буйным поспехам у кар’еры маладога нямецкага весляра стала перамога ў пары з Увэ Хепнерам на чэмпіянаце свету 1983 года. Лангэ і Хепнер былі фаварытамі на Алімпійскіх гульнях 1984 года, але ГДР байкатавала Алімпіяду.

У 1986 годзе Лангэ пачаў выступаць у адзіночным разрадзе. Але хвароба перашкодзіла яму выступаць. У 1987 годзе ён выйграў свой першы чэмпіянат свету ў адзіночцы, апярэдзіўшы Перці Карпінена і Петэра-Міхаэля Кольбэ, якія перамагалі ў 10 чэмпіянатах свету і Алімпійскіх гульнях з 12. Томас паўтарыў гэты подзвіг на Алімпіядзе ў Сеуле і ў 1989 годзе.

Да гэтага часу Усходняя Германія распадалася і Лангэ распачаў вучобу ў якасцi ўрача. У 1990 годзе са Стэфанам Ульрыхам Лангэ выйграў сярэбраны медаль у парным заліку на сусветным чэмпіянаце ў Тасманіі.

У 1991 годзе, прадстаўляючы аб’яднаную Германію, Лангэ зноў выйграў тытул чэмпіёна свету ў адзіночцы. На летніх Алімпійскіх гульнях 1992 у Барселоне Лангэ зноў стаў пераможцам у адзіночным разрадзе. Для Лангэ гэта была яго пятая перамога ў чэмпіянаце свету або на алімпіядзе ў адзіночцы.

Пасля бронзы на чэмпіянаце свету 1993 года ў Рачыцах Ланге зрабіў паўзу, каб сканцэнтравацца на сваёй медыцынскай адукацыі і вярнуўся да летніх Алімпійскіх гульняў 1996 года ў Атланце, заваяваўшы бронзу. У цяперашні час працуе ўрачом у Ратцэбургу.

Зноскі

  1. 1 2 3 Lange Thomas Праверана 8 сакавіка 2021.
  2. 1 2 Thomas Lange Праверана 31 студзеня 2020.
Тэмы гэтай старонкі (22):
Катэгорыя·Нарадзіліся 27 лютага
Катэгорыя·Весляры (акадэмічнае веславанне) на летніх Алімпійскіх гульнях 1988 года
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1964 годзе
Катэгорыя·Чэмпіёны свету па акадэмічным веславанні
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Весляры (акадэмічнае веславанне) на летніх Алімпійскіх гульнях 1992 года
Катэгорыя·Кавалеры ордэна «За заслугі перад Айчынай» (ГДР)
Катэгорыя·Весляры (акадэмічнае веславанне) Германіі
Катэгорыя·Чэмпіёны летніх Алімпійскіх гульняў 1992 года
Катэгорыя·Алімпійскія чэмпіёны ад ГДР
Катэгорыя·Кавалеры ордэна «Зорка дружбы народаў» (ГДР)
Катэгорыя·Весляры (акадэмічнае веславанне) ГДР
Катэгорыя·Весляры (акадэмічнае веславанне) на летніх Алімпійскіх гульнях 1996 года
Катэгорыя·Нарадзіліся ў ГДР
Катэгорыя·Алімпійскія чэмпіёны ад Германіі
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Чэмпіёны летніх Алімпійскіх гульняў 1988 года
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Саксоніі-Ангальт
Катэгорыя·Алімпійскія чэмпіёны па акадэмічным веславанні
Катэгорыя·Бронзавыя прызёры летніх Алімпійскіх гульняў 1996 года
Катэгорыя·Спартсмены паводле алфавіта