wd wp Пошук:

Товада

У гэтага паняцця ёсць і іншыя значэнні, гл. Товада. Товада (яп.: 十和田湖 Товада-ко?) — самае буйное кратарнае возера на востраве Хонсю, Японія. Размешчана на вышыні 400 м над узроўнем мора ў нацыянальным парку на мяжы прэфектур Аомары і Акіта. Сценкі кальдэры дасягаюць у некаторых месцах вышыні 1 000 м і дасягаюць вяршыні на вулкане Товада на вышыні 1 159 м. Ярка сіні колер возера з’яўляецца вынікам чыстай вады і вялікай глыбіні возера (326,8 м — трэцяе па глыбіні возера Японіі). Бачнасць складае 15 м. Плошча возера — 61,0 км², яго аб’ём складае 4,19 км³, а перыметр — 46 км. З возера выцякае рака Аірасэ.

Возера штогод наведвае каля 3 мільёнаў турыстаў. Яно прыдатна для купання і з’яўляецца ўпадабаным месцам адпачынку падарожнікаў. Тут маюцца шматлікія гатэлі і пансіянаты. Познім летам тут праходзіць агульнае свята трох прэфектур Кунідзанкай-мацуры. Па возеры курсуюць некалькі разоў у дзень паромы і прагулачныя катары.

Галерэя

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (9):
Катэгорыя·Кратарныя азёры
Катэгорыя·Аомары (прэфектура)
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылка на Вікісховішча непасрэдна ў артыкуле
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Азёры паводле алфавіта
Катэгорыя·Азёры без пазіцыйных карт
Катэгорыя·Акіта (прэфектура)
Category:%D0%A1%D1%82%D0%B0%D1%80%D0%BE%D0%BD%D0%BA%D1%96 %D0%B7 %D0%BA%D0%B0%D1%80%D1%82%D0%B0%D0%BC%D1%96
Катэгорыя·Азёры Японіі