wd wp Пошук:

Тобі Алдэрвейрэлд

.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table{width:100%!important;display:table;margin:0 0 -2px;border-collapse:separate;text-align:left}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table th{background-color:#dcebff;text-align:center}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table td:nth-child(1){width:27%}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table td:nth-child(3){width:20%}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr:nth-child(odd){background-color:#f8f9fa}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr:nth-child(even){background-color:#eff1f3}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr.odd{background-color:#f8f9fa}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr.even{background-color:#eff1f3}body.skin-minerva .mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr{background-color:transparent} Тобіяс «Тобі» Альбертынэ Маўрыц А́лдэрвейрэлд (нідэрл.: Tobias «Toby» Albertine Maurits Alderweireld, нідэрландскае вымаўленне [ˈtoːbi ˈɑldərˌweːrəlt]; нар. 2 сакавіка 1989, Вілрэйк, Антверпен, Бельгія) — бельгійскі футбаліст, абаронца клуба «Антверпен» і нацыянальнай зборнай Бельгіі. Часцяком гуляе цэнтральнага абаронцу, але здольны згуляць на правым флангу абароны.

Клубная кар’ера

«Аякс»

Алдэрвейрэлд запісаўся ў моладзевую акадэмію «Аякса» ў жніўні 2004 года, перайшоўшы туды з «Жэрміналя». 22 лютага 2007 года Тобі падпісаў свой ​​першы прафесійны кантракт з клубам да 30 чэрвеня 2010 года. У сезоне 2008/09 быў пераведзены ў галоўную каманду, але дэбютаваў толькі 18 студзеня ў пераможнай гульні супраць клуба НЕК (4:2). 26 лютага ён дэбютаваў у Кубку УЕФА ў гульні супраць італьянскай «Фіярэнціны», якая скончылася ўнічыю з лікам 1:1[4]. Падчас сезона 2009/10 Алдэрвейрэлд атрымаў трывалае месца ў асноўным складзе клуба, дзе гуляў у цэнтры абароны разам са сваім земляком Янам Вертонгенам.

«Атлетыка»

31 жніўня 2013 года далучыўся да мадрыдскага «Атлетыка», які заплаціў за бельгійца суму ў памеры 7 млн еўра. З новым клубам кантракт у Тобі разлічаны на 4 гады. На астатнім адрэзку чэмпіянату Тобі згуляў 12 матчаў і стаў пераможцам Ла Лігі. 11 мая ён забіў адзін гол за клуб, зраўняўшы лік у хатнім матчы супраць «Малагі», у перадапошнім туры, гарантуючы клубу магчымасць працягнуць барацьбу за тытул[5]. Алдэрвейрэлд згуляў апошнія сем хвілін і дадатковы час у фінале Лігі чэмпіёнаў 2014, з’явіўшыся на полі замест Філіпі Луіса, аднак каманда была пераможана мадрыдскім «Рэалам».

1 верасня 2014 года быў аддадзены ў арэнду ў англійскі «Саўтгемптан»[6].

«Тотэнхэм Хотспур»

Улетку 2015 года перайшоў у «Тотэнхэм Хотспур».

Апошнія гады

У ліпені 2021 года быў набыты катарскім клубам «Аль-Дуайль» за 13 млн фунтаў[7]. У ліпені 2022 года перабраўся ў «Антверпен».

Міжнародная кар’ера

Выступаў за юнацкія і моладзевыя зборныя краіны. Дэбютаваў у складзе нацыянальнай зборнай Бельгіі ў 2009 годзе матчам супраць зборнай Чэхіі.

Дасягненні

«Аякс»

«Атлетыка»

«Аль-Дуайль»

Зноскі

  1. Toby Alderweireld // Transfermarkt — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. Toby Alderweireld // FBref.com
  3. Tobias Albertine Maurits Alderweireld // AsMadrid: Grupo PRISA, 1967.
  4. Leonardo scores to help Ajax advance. USA Today
  5. Atlético Madrid 1-1 Málaga. BBC Sport
  6. Southampton loan Toby Alderweireld from Atletico Madrid. BBC Sport
  7. «Тоттенхэм» продал Алдервейрелда в катарский «Аль-Духайль». Сделка оценивается в 13 млн фунтов. by.tribuna.com
Тэмы гэтай старонкі (17):
Катэгорыя·Нарадзіліся 2 сакавіка
Катэгорыя·Ігракі ФК Атлетыка Мадрыд
Катэгорыя·Ігракі ФК Аякс Амстэрдам
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1989 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Ігракі ФК Тотэнхэм Хотспур
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Ігракі ФК Аль-Дуайль
Катэгорыя·Ігракі ФК Антверпен
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Вілрэйку
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Футбалісты Бельгіі
Катэгорыя·Футбалісты паводле алфавіта
Катэгорыя·Спартсмены паводле алфавіта
Катэгорыя·Ігракі зборнай Бельгіі па футболе
Катэгорыя·Ігракі ФК Саўтгемптан