wd wp Пошук:

Твін Пікс

«Твін Пікс» (англ.: Twin Peaks) — амерыканскі драматычны тэлесерыял, створаны рэжысёрам Дэвідам Лінчам і сцэнарыстам Маркам Фростам[5][6][7]. Дзея серыяла адбываецца ў выдуманым мястэчку Твін Пікс на паўночным захадзе штата Вашынгтон побач канадскай мяжы[5][6].

Серыял упершыню выйшаў у эфір у ЗША на канале ABC і трансляваўся з 8 красавіка 1990 да 10 чэрвеня 1991 года. Прэм’ера сабрала каля тэлеэкранаў 8 150 000 гледачоў[5][8]. Сам Лінч зняў шэсць серый, а рэшту здымалі запрошаныя рэжысёры. Супрадзюсарам фільма выступіла кампанія Аарона Спелінга, дыстрыбуцыяй займалася кампанія Worldvision Enterprises. Серыял складаецца з 30 серый, падзеленых на два сезоны, уключаючы пілотную серыю — 7 серый першага сезона і 22 серыі другога. У 1992 годзе быў зняты прыквел «Твін Пікс: Агонь, ідзі са мной», які ў амерыканскім пракаце абярнуўся камерцыйным правалам. У 2007 годзе часопіс «Time» уключыў серыял у лік найлепшых ТВ-шоу ўсіх часоў. 21 мая 2017 года пачаўся паказ трэцяга сезона з 18 серый, здымкі якога пачалася ўвосень 2015 года і скончылася ў красавіку 2016 года. Усе серыі новага сезона зняў Дэвід Лінч. Сезон пазіцыянавалі не як серыял, а як падзелены на васямнаццаць частак фільм.

Сюжэт

Асноўная сюжэтная лінія серыяла ў першых 16 серыях — гісторыя расследавання спецыяльным агентам ФБР Дэйлам Куперам жахлівага забойства старшакласніцы Лоры Палмер у мястэчку Твін Пікс, што ў штаце Вашынгтон.

Перад гледачамі серыяла адкрываецца жыццё невялікага правінцыйнага мястэчка, населенага дружнымі, наіўнымі і трохі эксцэнтрычнымі людзьмі.

Гісторыя пачынаецца з навіны пра знойдзенае цела Лоры Палмер, абверчанае ў поліэтылен і вынесенае хвалямі на бераг возера. У ходзе расследавання пад падазрэнне Купера, шэрыфа Трумана і яго памочнікаў трапляюць розныя жыхары Твін Пікс. З часам глядач адкрывае для сябе цёмны і страшны бок жыцця насельнікаў, на першы погляд, ціхага мястэчка.

Дзея першых двух сезонаў адбываецца ў 1989 годзе, дзе кожная серыя, за рэдкім выключэннем, – гэта адзін дзень з жыцця мястэчка.

Прыблізны час дзеі трэцяга сезона — праз 25 гадоў пасля забойства Лоры Палмер, але ёсць і флэшбэкі (1945 і 1956 гады). У адрозненне ад папярэдніх сезонаў, дзе падзеі разгортваліся ў Твін Пікс, геаграфія падзей трэцяга істотна пашырылася. Сезон збудаваны на ўяўленнях пра ірэальнасць свету і глядач вымушаны самастойна вызначаць сэнс убачанага на экране.

Зноскі

  1. 1 2 3 http://www.imdb.com/title/tt0098936/ Праверана 11 сакавіка 2017.
  2. http://www.imdb.com/title/tt0098936/fullcredits?ref_=tt_ov_st_sm Праверана 19 снежня 2016.
  3. 1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 11 12 13 14 15 16 17 18 19 20 21 22 23 24 25 26 27 28 29 30 31 32 33 34 35 36 37 38 39 40 41 42 43 44 45 46 47 48 49 50 51 52 53 54 55 56 57 58 59 60 61 62 63 64 65 66 67 68 69 70 71 72 73 74 75 76 77 78 79 80 81 82 83 84 85 86 87 88 89 90 91 92 93 94 95 96 97 ČSFD — 2001.
  4. 1 2 fernsehserien.de Праверана 30 чэрвеня 2020.
  5. 1 2 3 Twin Peaks: 20 years on this supernatural soap is still celebrated
  6. 1 2 Twin Peaks — The Hero Quest
  7. Twin Peaks: The definitive plan to continue the series
  8. ‘Twin Peaks’: Splash on Both Sides of Atlantic; In Britain, It’s All Just Beginning
Тэмы гэтай старонкі (5):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Тэлесерыялы паводле алфавіта
Катэгорыя·Драматычныя тэлесерыялы ЗША
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы са спасылкамі на элементы Вікідадзеных без беларускага подпісу
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных