wd wp Пошук:

Тбілісі-Пасажырская

Тбілісі-Пасажырская (груз. თბილისის ცენტრალური სადგური) — чыгуначная станцыя Грузінскай чыгункі, якая знаходзіцца ў горадзе Тбілісі (Грузія).

Гісторыя

Станцыя была адкрыта ў 1872 годзе пасля завяршэння будаўніцтва ўчастка Зестафоні — Тыфліс Поці-Тыфліскай чыгункі. На станцыі было два пасажырскіх тэрмінала: Цэнтральны і Баржомскі.

Стары будынак цэнтральнага вакзала быў пабудаваны ў 1872 годзе. Пазней ён быў знесены і ў 1952 годзе заменены будынкам у стылі сталінскага ампіру.

У 1982 годзе было прынята рашэнне аб пабудове новага будынка вакзала, а стары будынак быў прыгатаваны да зносу, аднак падмурак апынуўся настолькі трывалым, што вакзал было вырашана падарваць. Пасля падрыву будынка пачалося будаўніцтва новага будынка вакзала, якое так і не было завершана. Цяпер будынак вакзала перароблены ў шопінг-мол «Тбілісі-Цэнтрал», але невялікія па плошчы касавая зала і зала чакання рэканструяваныя і дзейнічаюць.

Баржомскі вакзал

Крытыя платформы Баржомскага вакзала былі пабудаваныя ў 1979 годзе. Да 2011 года ён выкарыстоўваўся як канчатковая станцыя для электрацягнікоў, якія ідуць у Тбілісі з Заходняй Грузіі. 15 лютага 2011 года на Баржомскі вакзал прыбыў апошні прыгарадны цягнік. З 16 лютага 2011 года маршруты ўсіх электрацягнікоў, якія адпраўляюцца адсюль, падоўжаныя да станцыі Тбілісі-Аэрапорт, а сам вакзал быў ліквідаваны.

Зноскі

  1. Железнодорожные станции СССР. Справочник. — М.: Транспорт, 1981

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (5):
Катэгорыя·Тбілісі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Чыгуначныя станцыі паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Невядомы пункт «Адлегласць да»
Category:%D0%A1%D1%82%D0%B0%D1%80%D0%BE%D0%BD%D0%BA%D1%96 %D0%B7 %D0%BA%D0%B0%D1%80%D1%82%D0%B0%D0%BC%D1%96