wd wp Пошук:

Тбіліскае вадасховішча

Тбіліскае вадасховішча (груз. თბილისის წყალსაცავი; неафіцыйна — Тбіліскае мора) — вадасховішча, размешчанае ў паўночна-ўсходняй частцы Тбілісі. Створана ў 1952 годзе шляхам затаплення водамі ракі Іоры трох горка-салёных азёр. Даўжыня дасягае 9 км, а шырыня — 3 км. Максімальная глыбіня 45 м, сярэдняя глыбіня 26,6 м. Напаўненне вадасховішча адбываецца вясной, летам і восенню вада з вадасховішча інтэнсіўна выкарыстоўваецца, за-за чаго сезоннае ваганне глыбіні складае 7—10 м.

Вадасховішча ўваходзіць у Самгорскую арашальную сістэму. Берагі вадаёма шырока выкарыстоўваюцца ў рэкрэацыйных мэтах. Да паўночна-заходняй часткі вадасховішча прылягае раён Тэвз, побач размяшчаецца нацыянальны парк Тбілісі.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (3):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылка на Вікісховішча непасрэдна ў артыкуле
Катэгорыя·Азёры паводле алфавіта
Катэгорыя·Тбілісі