wd wp Пошук:

Таўталагічная рыфма

Таўталагі́чная ры́фма — паўтор у канцы вершаваных радкоў адных і тых жа словаў. Разнавіднасцю таўталагічнай рыфмы ва ўсходняй паэзіі з’яўляецца рэдыф. Сустракаецца таўталагічная рыфма ў вуснай народнай творчасці:

Дзеўка — ад вады, Хлопец — да вады:  —Пастой, пастой, дзяўчыначка, Дай каню вады. Прыклад з сучаснай паэзіі:

Слепіць вочы ён, снег, І дарогі разбег. І ты мружысся: «Снег!.. Што за студзеньскі снег!..» (А. Лойка «Снег») Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (2):
Катэгорыя·Рыфма і фоніка
Катэгорыя·Вікіпедыя·Ізаляваныя артыкулы/сірата0