wd wp Пошук:

Таіса Васільеўна Шпакоўская

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Шпакоўская. Таіса Васільеўна Шпакоўская (25 чэрвеня 1936, в. Вішавічы, Пінскі павет, Палескае ваяводства  — 5 снежня 2005) — жывёлавод, Герой Сацыялістычнай Працы (1966).

Біяграфія

Працавала на Пінскім лесазаводзе, пасля заканчэння вучылішча механізацыі адправілася за рамантыкай — трактарыстам на асваенне цалінных зямель у Кустанайскай вобласці (Казахстан).

Праз два гады вярнулася на радзіму — старшыня калгаса У. А. Ралько ўгаварыў трактарыстку пайсці на ферму. З 1957 года працавала даяркай у калгасе «Аснежыцкі» Пінскага раёна. Тады за даяркай замацоўвалі групы кароў, іх трэба было не толькі даіць, але і карміць, падсцілаць, самім нарыхтоўваць кармы. У 1964 годзе надаіла ад кожнай каровы па 6500 кг малака і заваявала першынство ў спаборніцтве даярак рэспублікі. У наступным годзе яе калега атрымала самы высокі надой — па 7555 кг малака ад каровы. 22 сакавіка 1966 года за поспехі ў павелічэнні вытворчасці і нарыхтовак сельскагаспадарчых прадуктаў Т. В. Шпакоўскай і К. П. Ляснічай прысвоена званне Героя Сацыялістычнай Працы.

У 1969 годз цяжка захварэла, атрымала інваліднасць, з цяжкай працы даяркі давялося сысці. У 1979 і 1980 гадах атрымала знакі «Пераможца сацыялістычнага спаборніцтва».

Зноскі

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (14):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Героі Сацыялістычнай Працы
Катэгорыя·Артыкулы пра асоб без партрэтаў
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1936 годзе
Катэгорыя·Памерлі 5 снежня
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Пінскім раёне
Катэгорыя·Памерлі ў 2005 годзе
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Палескім ваяводстве
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «Імя Прозвішча»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Нарадзіліся 25 чэрвеня
Катэгорыя·Ганаровыя грамадзяне Пінскага раёна