wd wp Пошук:

Таццяна Яўгенаўна Драздоўская

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Драздоўская. Таццяна Яўгенаўна Драздоўская (нар. 6 снежня 1978, Мінск) — беларуская спартсменка (парусны спорт).

Біяграфія

Скончыла Беларускі інстытут фізічнай культуры. Пачынала займацца ў секцыі плавання, у 14 гадоў перайшла ў парусны спорт. Упершыню выступіла на спаборніцтвах «Кубка Мінска», а ў 1996 годзе яе залічылі ў штатны склад нацыянальнай зборнай Рэспублікі Беларусь. Міжнародны дэбют адбыўся ў 1997-м на «SpaRegatta» у галандскім Медэмбліку. У 2000 годзе выканала нарматыў майстра спорту міжнароднага класа. У 2007 годзе стала чэмпіёнкай свету.

Удзельніца чатырох Летніх Алімпійскіх гульняў (2000, 2004, 2008, 2012). На Алімпійскіх гульнях 2012 года заняла 15 месца. З’яўляецца лідарам нацыянальнай каманды, заваявала ліцэнзію на ўдзел у летніх Алімпійскіх гульнях-2016 у Рыа-дэ-Жанейра.

8 красавіка 2013 года ўпершыню ў гісторыі Рэспублікі Беларусь Таццяна Драздоўская ўзначаліла сусветны рэйтынг Міжнароднай федэрацыі паруснага спорту (ISAF) у класе суднаў «Лазер-Радыял».

Палітычныя погляды

Падпісала адкрыты ліст спартыўных дзеячаў краіны, якія выступаюць за дзеючую ўладу Беларусі пасля жорсткіх падаўленняў народных пратэстаў у 2020 годзе[2][3].

Зноскі

  1. Sports-Reference.com Праверана 23 лютага 2016.
  2. Стало известно, кто подписал открытое письмо спортсменов, выступающих за власть(руск.)  (недаступная спасылка) (24 лістапада 2020). Архівавана з першакрыніцы 24 лістапада 2020. Праверана 24 лістапада 2020.
  3. Подписи(нявызн.). Праверана 8 снежня 2020.
Тэмы гэтай старонкі (12):
Катэгорыя·Спартсмены Беларусі
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1978 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Мінску
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Спартсмены паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра спартсменаў без партрэтаў
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Нарадзіліся 6 снежня
Катэгорыя·Выпускнікі БДУФК
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных