wd wp Пошук:

Таццяна Уладзіміраўна Сівая

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Сівая. У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Урублеўская. Таццяна Уладзіміраўна Сівая (у дзявоцтве Урубле́ўская; нар. 1 красавіка 1957, пас. Сацгарадок, Сялідаўскі раён, Данецкая вобласць, УССР) — беларускі архітэктар.

Біяграфія

Скончыла ў 1979 годзе БПІ. У 19791984 гадах архітэктар планіровачнай майстэрні № 3, у 19841986 старэйшы архітэктар архітэктурна-канструктарскай майстэрні № 2, у 19861989 вядучы архітэктар архітэктурна-канструктарскай майстэрні № 3, у 19891994 вядучы архітэктар архітэктурна-планіровачнай майстэрні інстытута «Віцебскграмадзянпраект». У 19941998 гадах выкладчык па спецыяльнасці «Архітэктура» Віцебскага індустрыяльна-тэхналагічнага тэхнікума. З 1998 года зноў у інстытуце «Віцебскграмадзянпраект»: у 19982003 гадах вядучы архітэктар архітэктурна-планіровачнай майстэрні, з 2003 года галоўны архітэктар праектаў архітэктурна-планіровачнай майстэрні УП «Інстытут Віцебскграмадзянпраект».

Член Саюза архітэктараў Беларусі з 2000 года.

Узнагароды

Лаўрэат прэміі Міністэрства архітэктуры і будаўніцтва Рэспублікі Беларусь імя У. А. Караля (1999). Узнагароджана медалём Міністэрствам архітэктуры і будаўніцтва Рэспублікі Беларусь за лепшую працу ў вобласці тэрытарыяльнага развіцця, горадабудаўніцтва і архітэктуры (1999), граматай Беларускага Саюза архітэктараў за вялікі ўнёсак у будаўніцтва г. Віцебска і населеных пунктаў Віцебскай вобласці, актыўны ўдзел у грамадскім жыцці Беларускага Саюза архітэктараў, у сувязі з 75-гадовым юбілеем інстытута «Віцебскграмадзянпраект» (2011), Ганаровымі граматамі інстытута «Віцебскграмадзянпраект» (1985, 2004, 2005, 2008, 2009, 2011, 2012), Ганаровай граматай Камітэта па архітэктуры і будаўніцтве Віцебскага абласнога выканаўчага камітэта (2013).

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (17):
Катэгорыя·Выпускнікі БНТУ
Катэгорыя·Лаўрэаты прэміі Міністэрства архітэктуры і будаўніцтва Рэспублікі Беларусь імя У. А. Караля
Катэгорыя·Нарадзіліся 1 красавіка
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1957 годзе
Катэгорыя·Архітэктары Беларусі
Катэгорыя·Члены Беларускага саюза архітэктараў
Катэгорыя·Архітэктары XXI стагоддзя
Катэгорыя·Артыкулы пра архітэктараў без партрэтаў
Катэгорыя·Супрацоўнікі Віцебскграмадзянпраекта
Катэгорыя·Архітэктары XX стагоддзя
Катэгорыя·Архітэктары Віцебска
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Данецкай вобласці
Катэгорыя·Архітэктары паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Шаблон «Вонкавыя спасылкі» пусты
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Артыкулы пра архітэктараў без ілюстрацый на Вікісховішчы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў