wd wp Пошук:

Таццяна Стэфанаўна Баўэр

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Баўэр. Таццяна Стэфанаўна Баўэр (13 красавіка 1924, г. Масква — 13 чэрвеня 1944) — удзельніца партызанскага руху на тэрыторыі Беларусі ў гады Вялікай Айчыннай вайны[1].

Біяграфія

Дачка венгерскага камуніста Стэфана (Іштвана) Сігізмундавіча Баўэра — удзельніка венгерскай рэвалюцыі 1919, які эміграваў у СССР у 1921. Член ВЛКСМ. У 1941 годзе паступіла на гістарычны факультэт МДУ. У кастрычніку 1941 пайшла працаваць на завод «Чырвоны пралетарый»[2].

Выдатна валодала вянгерскай і нямецкай мовамі[2].

У 1942 добраахвотна пайшла на фронт, разведчыца, медсястра. У пачатку жніўня 1942 года на акупаванай тэрыторыі Беларусі пад імем Таццяны Клімантовіч: вяла выведвальную і дыверсійную працу, распаўсюджвала савецкія газеты, улёткі ў Мінску і Мінскай вобласці, здабывала зброю, боепрыпасы, медыкаменты для партызан[1]. Летам 1944 пад пагрозай арышту павінна была сыйсці да партызан[2]. Загінула ў баі з карнікамі праз некалькі дзён каля вёскі Макаўе Барысаўскага раёна[1][2].

Зноскі

  1. 1 2 3 Бауэр Татьяна Стефановна // Биографический справочник. — Мн.: «Белорусская советская энциклопедия» имени Петруся Бровки, 1982. — Т. 5. — С. 46. — 737 с.
  2. 1 2 3 4 Бауэр Татьяна Стефановна Архівавана 5 сакавіка 2016. (руск.)

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (14):
Катэгорыя·Памерлі ў 1944 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Памерлі ў Барысаўскім раёне
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Маскве
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «Імя Прозвішча»
Катэгорыя·Памерлі 13 чэрвеня
Катэгорыя·Вікіпедыя·Ізаляваныя артыкулы/сірата0
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1924 годзе
Катэгорыя·Партызаны Вялікай Айчыннай вайны
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра ваенных дзеячаў без партрэтаў
Катэгорыя·Нарадзіліся 13 красавіка