У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Баўэр. Таццяна Стэфанаўна Баўэр (13 красавіка 1924, г. Масква — 13 чэрвеня 1944) — удзельніца партызанскага руху на тэрыторыі Беларусі ў гады Вялікай Айчыннай вайны[1].
Дачка венгерскага камуніста Стэфана (Іштвана) Сігізмундавіча Баўэра — удзельніка венгерскай рэвалюцыі 1919, які эміграваў у СССР у 1921. Член ВЛКСМ. У 1941 годзе паступіла на гістарычны факультэт МДУ. У кастрычніку 1941 пайшла працаваць на завод «Чырвоны пралетарый»[2].
Выдатна валодала вянгерскай і нямецкай мовамі[2].
У 1942 добраахвотна пайшла на фронт, разведчыца, медсястра. У пачатку жніўня 1942 года на акупаванай тэрыторыі Беларусі пад імем Таццяны Клімантовіч: вяла выведвальную і дыверсійную працу, распаўсюджвала савецкія газеты, улёткі ў Мінску і Мінскай вобласці, здабывала зброю, боепрыпасы, медыкаменты для партызан[1]. Летам 1944 пад пагрозай арышту павінна была сыйсці да партызан[2]. Загінула ў баі з карнікамі праз некалькі дзён каля вёскі Макаўе Барысаўскага раёна[1][2].