wd wp Пошук:

Таццяна Мікалаеўна Каробушкіна

Тацця́на Мікала́еўна Каро́бушкіна (20 ліпеня 1934, в. Кубышка, Нялідаўскі раён, Цвярская вобласць) — беларускі археолаг. Кандыдат гістарычных навук (1977).

Біяграфія

Скончыла Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт (1958). У 1977 годзе абараніла кандыдацкую дысертацыю на тэму «Земляробства на тэрыторыі Беларусі ў 10-13 стст.»: (Віленскі інстытут гісторыі). Працуе ў Інстытуце гісторыі НАН Беларусі.

Брала ўдзел у даследаваннях Мінску і іншых беларускіх гарадоў, абследавала шматлікія помнікі Мінскай і іншых абласцей. Вывучала земляробства на тэрыторыі Беларусі, гісторыю насельніцтва Беларускага Пабужжа XXIII стст., дала характарыстыку сельскагаспадарчых прылад працы, высвятліла час увядзення ў культуру збожжавых і іншых раслін.

Аўтар кніжак «Земляробства на тэрыторыі Беларусі X—XIII стст.» (1979), «Археалогія Беларусі. Бібліяграфічны паказальнік (1932—1975)» (1988), дзе прыводзяцца археалагічныя помнікі Койданаўшчыны, калі і кім яны даследаваліся[1]; «Курганы Беларускага Пабужжа X—XIII ст.» (Пад рэд. Э. М. Загарульскага. — Мн.: Навука і тэхніка, 1993. — 133 с.), шматлікіх артыкулаў, а таксама адна з аўтараў «Гісторыі Мінску» (1967), «Нарысаў па археалогіі Беларусі». (ч. 2, 1972), «Беларускай археалогіі» (1987).

Творы

Артыкулы ў слоўніках, даведніках і энцыклапедыях

Прэміі

Зноскі

  1. Каробушкіна Таццяна Мікалаеўна // Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Дзяржынскага р-на. — Мн.: БелТА, 2004. — 704 c.: іл. — ISBN 985-6302-64-1. С. 41.

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (16):
Катэгорыя·Нарадзіліся 20 ліпеня
Катэгорыя·Выпускнікі БДУ
Катэгорыя·Вучоныя паводле алфавіта
Катэгорыя·Кандыдаты гістарычных навук
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Вікіпедыя·Шаблон «Вонкавыя спасылкі» пусты
Катэгорыя·Супрацоўнікі Інстытута гісторыі НАНБ
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1934 годзе
Катэгорыя·Лаўрэаты Дзяржаўнай прэміі Рэспублікі Беларусь
Катэгорыя·Артыкулы з праблемамі ў параметрах шаблонаў
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Заходняй вобласці (1929—1937)
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Цвярской вобласці
Катэгорыя·Археолагі Беларусі
Катэгорыя·Артыкулы пра вучоных без партрэтаў