wd wp Пошук:

Таццяна Мікалаеўна Грабар

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Грабар. Таццяна Мікалаеўна Грабар (нар. 4 жніўня 1957, г. Александрыя, Кіраваградская вобласць, УССР) — беларускі архітэктар.

Біяграфія

Скончыла ў 1979 годзе Куйбышаўскі інжынерна-будаўнічы інстытут імя А. І. Мікаяна. У 19791983 гадах працавала архітэктарам-праектыроўшчыкам Інстытута «Камчацкграмадзянпраект» у Петрапаўлаўску-Камчацкім; у 19831983 гадах у «Камчацкбудзе». У 19861992 гадах знаходзілася ў складзе сям’і ваеннаслужачага ў групе Савецкіх войскаў у Германіі. У 19921994 гадах архітэктар-праектыроўшчык Гродзенскага творчага будаўніча-вытворчага таварыства з абмежаванай адказнасцю «Альянс-Арт»; у 19992000 гадах майстар-прараб; у 19961998 гадах архітэктар-дызайнер 1 катэгорыі праектна-вытворчага прадпрыемства «Тэктон» у Гродне; у 20022004 гадах архітэктар 1 катэгорыі, у 20042008 - галоўны архітэктар праектаў трэста «Гроднагарбуд», у 20072008 гадах ізноў у «Тэктоне», у 20082012 гадах ізноў у «Гроднагарбудзе». Індывідуальны прадпрымальнік, кіраўнік адукацыйных курсаў «Дызайн інтэр’ера».

Член Саюза архітэктараў Беларусі.

Творчасць

Асноўныя працы ў Гродне: Рэканструкцыя хірургічнага корпуса дзіцячай абласной клінічнай бальніцы па вул. Астроўскага; інтэр’ер рэстарана «Рэтра-піца» па вул. Савецкай, 22; распрацоўка мэблі бара «Карчма»; распрацоўка інтэр’ера гарвыканкама па вул. Горкага, 72; рэканструкцыя фасадаў крамы «Каскад» па вул. Паповіча; уваходная група будынка дзіцячай спартыўнай школы імя Вольгі Корбут па вул. Ажэшка ў г. Гродна; прыватныя інтэр’еры.

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (13):
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Александрыі (Кіраваградская вобласць)
Катэгорыя·Архітэктары паводле алфавіта
Катэгорыя·Артыкулы пра архітэктараў без ілюстрацый на Вікісховішчы
Катэгорыя·Члены Беларускага саюза архітэктараў
Катэгорыя·Архітэктары XX стагоддзя
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1957 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Архітэктары Гродна
Катэгорыя·Архітэктары Беларусі
Катэгорыя·Нарадзіліся 4 жніўня
Катэгорыя·Архітэктары XXI стагоддзя
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Артыкулы пра архітэктараў без партрэтаў