wd wp Пошук:

Таццяна Ігараўна Чардынцава

Таццяна Ігараўна Чардынцава (нар. 16 чэрвеня 1989, Мінск) — беларуская і расійская актрыса тэатра і кіно.

Біяграфія

Нарадзілася ў музычнай сям’і, бацька — Ігар Валер’евіч Чардынцаў, вядомы беларускі піяніст, харавы дырыжор, выкладчык Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта культуры, маці − Алена Анатольеўна Глебава, артыстка Беларускага дзяржаўнага камернага хору Рэспублікі Беларусь.

Займалася ў дзіцячай студыі пры Беларускім нацыянальным Вялікім тэатры оперы і балета. У 13 гадоў сыграла сваю першую галоўную ролю Вэндзі ў мюзікле «Пітэр Пэн». Пасля 9-га класа паступіла на акцёрскі факультэт Мінскага каледжа мастацтваў, скончыла Беларускую акадэмію мастацтваў. Прымала ўдзел ў спектаклях беларускіх тэатраў. У 2008 годзе стала лаўрэатам беларускага фестывалю «Бярэзінская рампа» за лепшае выкананне жаночай ролі ў дыпломным спектаклі «Дурнічка» паводле Карла Гальдоні.

З 2009 года ў трупе Беларускага тэатра юнага гледача. Пазней служыла ў Беларускім камерным драматычным тэатры і ў «Тэатральным каўчэгу». У 2013 годзе адзначана прэміяй Эрбільскага міжнароднага тэатральнага фестывалю ў Іраку за выкананне галоўнай ролі ў беларускім спектаклі «Больш чым дождж»[1].

У 2015 годзе вядучая вечаровай дзіцячай праграмы «Калыханка» на беларускім тэлебачанні.

З 2016 года жыве ў Маскве.

Першая роля ў кіно — медсястра ў фільме «Выратаваць або знішчыць», далей грала эпізадычныя ролі ў фільмах «У чаканні кахання» і «Шчасце ёсць». Першая галоўная роля — у кароткаметражцы «Рыскі восені», якая атрымала Гран-пры V Мінскага фестывалю студэнцкага кіно і відэа.

Знялася больш чым у 80 фільмах і серыялах расійскіх, украінскіх і беларускай кінастудый. Асаблівую вядомасць атрымала пасля містычнай меладрамы-серыяла «Вучаніца Месінга» ў галоўнай ролі Вольгі, — увесь яе жыццёвы і творчы шлях ад дзяўчынкі-падлетка да вядомай артысткі. Рэжысёр Уладзімір Нахабцаў доўга выбіраў акрысу на ролю гераіні, — патрэбна была дзяўчына «савецкага тыпу», і знайшоў яе ў Мінску, — «там яшчэ засталіся тыя самыя, савецкія дзяўчынкі, з асаблівым, яшчэ не згубленым менкамі унутраным свячэннем»[2][3][4][5][6].

Намінант на прэмію Залаты арол-2021 (найлепшая жаночая роля на тэлебачэнні).

Мой галоўны прынцып — стараннасць. Я вельмі шмат укладваю ў сваю работу сіл, напружання і часу, таму цаню ўсё, што са мной адбываецца, цаню кожную ролю, няхай і не заўжды галоўную. Кожны момант на экране для мяне мае вялікае значэнне. Гэта не толькі рэалізацыя мары, але яшчэ духоўны і прафесійны рост. А ўсё ў сукупнасці дае добры досвед. Таму ўсім пачаткоўцам рэкамендую прачытаць класікаў: Чэхава, Станіслаўскага, Меерхольда… Увогуле трэба чытаць як мага больш мастацкай літаратуры. Абавязкова цікавіцца і ведаць гісторыю, зносіцца з рознымі цікавымі людзьмі, любіць сваю справу, умець адчуваць і слухаць сваё сэрца… Гэта важна ў прафесіі. І не трэба баяцца дробных няўдач. Калі ты сапраўды правільна імкнешся да мэты, абавязкова яе дасягнеш[7].

Фільмаграфія

Тэатральныя ролі

Зноскі

  1. Творческая семья, ранняя карьера и настоящая любовь. История Татьяны Чердынцевой (нявызн.). Домашний очаг (20 лютага 2020).
  2. Евгения Заболотских.. Актриса Татьяна Чердынцева: Мужа нашла, когда стала «ученицей Мессинга» (нявызн.). Союзное вече (28 студзеня 2010).(недаступная спасылка)
  3. Илья Легостаев.. Героиня сериала об ученице Мессинга. Татьяна Чердынцева рассказа о мистических съёмках (нявызн.). Московский комсомолец (30 студзеня 2020).
  4. Ольга Семёнова.. Татьяна Чердынцева (нявызн.) (недаступная спасылка). МІНСК-НАВІНЫ. Архівавана з першакрыніцы 12 студзеня 2021.
  5. Лолита Пурцеладзе.. Татьяна Чердынцева: На съемках «Ученицы Мессинга» пришлось справляться с собой (нявызн.). Собеседник (23 студзеня 2020).
  6. Таццяна Чардынцава (нявызн.) (недаступная спасылка). СТВ−сталічнае тэлебачанне (20 верасня 2019). Архівавана з першакрыніцы 12 студзеня 2021.
  7. Юлія Савіцкая.. Таццяна Чардынцава: «Працуючы, не думаю, як быць у кадры прыгожай» (нявызн.). Звязда (10 лютага 2017).

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (15):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Постаці Беларускага рэспубліканскага тэатра юнага гледача
Катэгорыя·Нарадзіліся 16 чэрвеня
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «Імя Прозвішча»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Актрысы XXI стагоддзя
Катэгорыя·Актрысы Беларусі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з непрацоўнымі спасылкамі
Катэгорыя·Тэлевядучыя Беларусі
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Мінску
Катэгорыя·Выпускнікі Беларускай акадэміі мастацтваў
Катэгорыя·Актрысы тэатра Беларусі
Катэгорыя·Актрысы Расіі
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1989 годзе