wd wp Пошук:

Татранскі нацыянальны парк

Татранскі нацыянальны парк (польск.: Tatrzański Park Narodowy) — нацыянальны парк у паўднёвай частцы Польшчы, на мяжы са Славакіяй. Разам з аднайменным нацыянальным паркам у Славакіі ўтварае адзіную ахоўную прыродную тэрыторыю.

Гісторыя

Нацыянальны парк быў адкрыты ў 1954 годзе на плошчы 22 тысяч га для аховы ўнікальных горных ландшафтаў Татрынскіх гор. У 1993 годзе атрымаў статус біясфернага запаведніка ЮНЕСКА.

Геаграфія

На тэрыторыі нацыянальнага парку размешчана найвышэйшая горная вяршыня Польшчы — Рысы, вышыня якой складае 2499 м над узроўнем мора. У парку — каля 650 пячор, сярод якіх сістэма пячор Велка-Снежна з’яўляецца самай доўгай (каля 18 км) і самай глыбокай (да 814 м). На тэрыторыі парку працякаюць некалькі ручаёў і размяшчаюцца каля 30 горных азёр, найбуйнейшае з якіх — Морске-Ока (0,349 км²). Найбуйнейшы вадаспад — Велка-Сіклава, вышыня якога складае 70 м.

Флора і фаўна

На вышынях менш як 1250 м пераважаюць лесу з піхты і бярозы, а вышэй названай вышыні — яловыя лясы. Вышэй за адзнаку ў 1800 м распасціраюцца альпійскія лугі. У парку жывуць альпійскі сурок, сарна, беркут, пугач.

Зноскі

Тэмы гэтай старонкі (2):
Катэгорыя·Запаведныя зоны без геаграфічных каардынат
Катэгорыя·Нацыянальныя паркі Польшчы