wd wp Пошук:

Тархаўка

Тархаўка (руск.: Та́рховка, фінск.: Seppälänkylä — «кавальская вёска») — мясцовасць у паўднёвай частцы Сестрарэцка, у раёне аднайменнай чыгуначнай станцыі, за 30 км ад Санкт-Пецярбурга. Назва ад былога дачнага пасёлка (узнік у 2-й палове 19 стагоддзя) паміж возерам Сестрарэцкі разліў і лініяй Прыморскай чыгункі. У Тархаўцы нарадзіўся мастак Іван Якаўлевіч Білібін. З 1956 года ў межах Сестрарэцка. У Тархаўцы — санаторыі, лесапаркі «Гагарка» і «Тархаўскі».

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (2):
Катэгорыя·Гістарычныя раёны Санкт-Пецярбурга
Катэгорыя·Сестрарэцк